Вы тут

Дзяржкамваенпрам у 2022 годзе паставіў у УС больш за 500 адзінак новага узбраення


У мінулым годзе Дзяржкамваенпрам паставіў у Узброеныя Сілы больш за 500 адзінак новых узораў узбраення. Пра гэта журналістам распавёў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус падчас калегіі ведамства, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Як адзначыў Дзмітрый Пантус, з улікам ваенна-палітычнага становішча і цеснага супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны Дзяржкамваенпрам асаблівую ўвагу звяртае на запатрабаванасць сваёй прадукцыі ў беларускім войску.

«У трэндзе ўсе тыя напрацоўкі па напрамках, якімі ваенна-прамысловы комплекс Беларусі традыцыйна моцны. Нам удалося ў мінулым годзе ў поўным аб’ёме выканаць заданні дзяржабаронзаказу. Мы паставілі ва Узброеныя Сілы больш за 500 новых узораў розных відаў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Вядома ж, мы сканцэнтраваліся на першачарговых рэчах, якія запатрабаваныя ў нашых Узброеных Сілах», — адзначыў Дзмітрый Пантус.

Па словах старшыні Дзяржкамваенпрама, было пастаўлена шмат розных сродкаў сувязі. Гэта той кірунак, у якім традыцыйна моцна ведамства. «Вядома ж, мы праводзілі капітальны рамонт розных відаў тэхнікі. Што тычыцца новых распрацовак, то мы вялі работы над больш за 180 вопытнымі канструктарскімі распрацоўкамі. 21 праца ў поўным аб’ёме была скончаная. З іх восем вырабаў былі пастаўленыя на ўзбраенне», — сказаў на заканчэнне Дзмітрый Пантус.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».