Вы тут

Словы і думкі, якія адбіраюць наш дабрабыт


Негатыўных слоў, якія адмоўна ўплываюць на наша жыццё, вельмі шмат. Каб не здарылася дрэннае, важна не думаць пра дрэннае. І тым больш — не агучваць негатыўную інфармацыю. Нездарма ж існуе прымаўка: «Сказана — зроблена!» Сказаўшы, вы ўжо гэта амаль здзейснілі. Прынамсі, запусцілі праграму выканання. Справа ў тым, што вашы здароўе, самаадчуванне і поспехі залежаць ад узроўню вашай энергіі. Лішнія размовы растрачваюць энергію, асабліва балбатня, падмацаваная негатыўнымі эмоцыямі. Насамрэч яны не проста ўплываюць, яны фармуюць нашу рэальнасць! І ад таго, што вы гаворыце, залежыць, якое жыццё вы пражывеце. Давайце ўспомнім выказванні, якія мы часта выкарыстоўваем, часам нават не задумваючыся пра іх сэнс. 


«Нічога сабе!». «Нічога сабе, як гэта магло здарыцца?». Так мы гаворым, каб выказаць здзіўленне, незадаволенасць або недавер. Як вы думаеце, ці шмат атрымаеце? Вядома, не! Прыгадайце, ці былі ў вас такія выпадкі, калі вы чагосьці не атрымлівалі? Калі ўсе атрымалі, а вы — не. Гэта адказ сусвету на сказ «Нічога сабе!». Нічога дык нічога. Калі вы заўважылі, што часта гаворыце так, лепш выкарыстоўвайце выразы: ну і ну, трэба ж, вось гэта да.

«У мяне няма грошай». Калі вы часта ўжываеце такое выказванне, вы ніколі не будзеце мець фінансавы дабрабыт. Сваімі негатыўнымі думкамі вы перашкаджаеце плыні грашовых сродкаў. Зразумейце: грошы заўсёды ідуць толькі да тых, хто іх сапраўды чакае, а не да тых, хто іх баіцца. Ваш новы дэвіз павінен гучаць так: «Я варты таго, каб мець грошы», «Грошы на падыходзе». Вельмі дапамагае прыцягваць фінансы выказванне «Да мяне лёгка і часта прыходзяць грошы!». Выкарыстоўвайце гэтыя словы часцей, і вы адразу ўбачыце, як хутка з’яўляюцца новыя фінансавыя магчымасці! Але не забывайце пра дзеянні! Калі вы будзеце прадаўжаць ляжаць на канапе, ваш гаманец не напоўніцца. Афірмацыі выдатна працуюць толькі ў тандэме з дзеяннямі.

«У мяне няма больш сіл», «Я стаміўся», «Я больш не магу». Ад таго, што вы будзеце гэта часта казаць, вам лягчэй не стане. Хутчэй наадварот. Мозг атрымлівае каманду: «Не магу» і разумее яе так: трэба адключыць усе рэсурсы любым спосабам. Таму можа пакласці вас у ложак пры дапамозе хваробы ці нечаканай траўмы. Акрамя таго, вельмі часта такое выказванне мы ўжываем, калі не жадаем браць на сябе адказнасць, выходзіць з зоны камфорту. Можа, нам нават і не падабаецца, але так зручней.

«Мне трэба», «Мне неабходна» — вы пражываеце жыццё пад уплывам абставін, тым самым пазбаўляючы сябе магчымасці быць гаспадаром свайго жыцця. Гэтыя словы лепш замяніць на «Я выбіраю».

Гаворыце дзіцяці «Ты дурань» — яно будзе дрэнна вучыцца, і менавіта таму, што вы самі праграмуеце яго на гэта! Дзіця стане такім, якім вы яго бачыце.

Гаворыце дзіцяці: «Звалішся!», «Ногі зламаеш!», «Шыю скруціш!» Потым не здзіўляйцеся, калі з вашым дзіцём адбудзецца менавіта гэта! Вы самі стварылі гэты сцэнарый жыцця. Успомніце, ці часта вы выкарыстоўваеце: «Я ж табе казала, што будзе менавіта так!» Гэта таксама той выпадак, калі вы самі прыцягнулі негатыўную сітуацыю ў жыццё вашага блізкага, а значыць, і ў сваё. Лепш выкарыстоўвайце такія словы: «Будзь асцярожны, не спяшайся, тут слізка».

Кажучы блізкаму чалавеку: «Вочы б мае цябе не бачылі!», «Адчапіся ад мяне!», «Знікні з майго жыцця!», вы праграмуеце разрыў адносін з гэтым чалавекам. Не дзівіцеся, калі муж ваш ці дзіця потым сыдзе з сям’і... Але так працуе закон сусвету. Чаго вы просіце, тое вам і прыходзіць!

Праклінаць кагосьці таксама нельга, нават чужога чалавека. Пасылаючы чалавеку праклёны, вы ўплываеце не толькі на яго біяполе, але і на сваё! Вы разбураеце сваю тонкую энергію і наклікаеце той ж самы праклён на сябе! Перш чым выказацца негатыўна ў адрас кагосьці, падумайце, а ці варта? Гэта магутны загад, які абарочваецца супраць таго, хто праклінае, асабліва калі несправядліва.

Навукоўцы: ДНК успрымае чалавечую гаворку. Разбуральныя словы парушаюць нармальнае развіццё арганізма. Так, напрыклад, зараджаныя негатыўнай энергіяй словы могуць выклікаць рак, і наадварот, словы малітвы могуць вылечыць чалавека.

«Вочы б мае на гэта не глядзелі!», «Не хачу гэта бачыць і чуць!», «Каб я больш гэтага не бачыў!» — нядобрыя выразы. Гэтыя выказванні адносяцца не да падзеі, якая вам не падабаецца, а да вашых жа зроку і слыху. Як вы думаеце, што прыцягнуць гэтыя словы ў ваша жыццё? Замяніце іх на іншыя выразы. «Гэта непрыемна. Я не хачу, каб гэта адбывалася. Мне гэта не падабаецца».

Гаворачы пра мужчын «усе мужчыны ..., няма ніводнага нармальнага!», вы рыхтуеце глебу да з’яўлення ў вашым жыцці менавіта такіх.

«Сэрца крывёю абліваецца», «У мяне ледзь сэрца не спынілася» — лічыце, што замовілі сабе хваробы з сэрцам.

Але не ўсё так дрэнна, працуюць жа і добрыя словы і думкі. Агучваючы пазітыўную думку, вы ў выніку атрымліваеце пазітыў у жыцці, сустракаеце добрых людзей. Замяняючы адмоўныя думкі і словы на станоўчыя, вы ствараеце вакол сябе прастору любові і пазітыву, і ў гэтым выпадку ўсё негатыўнае будзе абыходзіць вас бокам. А прамаўляючы словы «Я люблю» і «Дзякуй», вы ўздзейнічаеце на ўвесь свет. Давайце як мага часцей дарыць іншым людзям усмешку, любоў, падзяку, ствараючы чыстыя энергіі ў сусвеце.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.