Вы тут

Новую выстаўку ўбачаць госці Палаца Незалежнасці


Для эфектыўнай напружанай работы (а іншай у Палацы Незалежнасці быць не можа), неабходна пераключацца на штосьці прыемнае і адпачываць душой. Лепшы памочнік у гэтым — жывапіс, які заспакойвае і дарыць пазітыўныя эмоцыі. А паколькі Палац Незалежнасці не толькі палітычная, але і культурная пляцоўка, выстаўкі карцін беларускіх мастакоў — паўнацэнная частка яго жыцця.


Зараз госці рабочай Рэзідэнцыі Прэзідэнта могуць пазнаёміцца з выстаўкай «УМираТворение» мастака Міхаіла Крата. Невялікія вясковыя вуліцы, родныя беларускія пейзажы, з дзяцінства знаёмыя колеры — тое, што заўсёды адгукаецца ў сэрцы. Аўтар выстаўкі Міхаіл Крот прызнаўся, што пейзажны жывапіс — тое, з чым ён пачаў свой мастацкі шлях і спыняцца не збіраецца.

«У мяне ў творчасці спалучэнне рэалізму і імпрэсіянізму. Імпрэсіянізм прадугледжвае натуру, пленэр, а пленэр — гэта прырода. Вось усё так і завязваецца. Пленэр стаў агульнай творчай дзейнасцю і ладам жыцця. Я ўвесь час падсілкоўваюся прыродай. Прырода дае, майстэрня забірае. Назва выставы „УМираТворение“. Прырода яна заўсёды супакойвае, улагоджвае. І ў мяне такое творчае крэда — не фарсіраваць сваю працу, як ідзе, так ідзе. Раблю тое, што мне цікава, не паддаюся пад сучасныя модныя плыні», — прызнаўся мастак. Міхаіл Крот сам родам з вёскі, таму ён як ніхто іншы бачыць яе прыгажосць і душу. А душа вёскі — у яе хатах. Мастак расказаў, што ў пэўны перыяд сваёй творчасці пісаў старыя, закінутыя хаты. Яны з цягам часу зніклі, але назаўсёды засталіся на яго палотнах, захаваўшы душу вёсак. «Мне падабаецца, што ў вёсцы суцэльны сюжэт, які гарманічна выглядае ў прыродзе. І не трэба нічога прыдумляць», — заўважыў творца.

На карцінах Міхаіла Крата фіксуецца і душа Беларусі: «У нас вельмі шмат прыгожых мясцін. У Беларусі ўтварылася групоўка творчая і мы са студэнцтва выязджаем на прыроду, ладзім плэнеры па гарадах і шмат для сябе адкрылі. Натура дае натхненне. У майстэрні ніколі так нічога не прыдумаеш».

Выстаўка ў Палацы Незалежнасці — гэта, безумоўна, прызнанне заслуг, гонар, але і адказнасць. Але як паказвае вопыт, да гэтых экспазіцый ніхто не застаецца абыякавым.

Больш даведацца пра Міхаіла Крата і яго творчасць можна з інтэрв’ю «Звяздзе».

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.