Вы тут

Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта


Дзяржаўных узнагарод удастоены 59 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


 

Фота: БелТА.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць, смеласць і рашучасць, праяўленыя ў аварыйнай сітуацыі, звязанай з рызыкай для жыцця, выратаванне людзей у час пажару, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, ахову жывёльнага і расліннага свету, развіццё банкаўскай сістэмы, прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, заслугі ў будаўніцтве, статыстыцы і юрыспрудэнцыі, выдатныя дасягненні ў адукацыі, навуцы, культуры і мастацтве.

Ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені ўзнагароджаны намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Віталь Шастак. Лётчык-інструктар Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А.М.Кулагіна Дзяніс Шкарэнда ўдастоены ордэна «За асабістую мужнасць».

Першы намеснік дырэктара па закупках ААТ «АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынга" Уладзімір Бараноўскі, трактарыст-машыніст гаспадаркі «АграНіва» Валерый Якубіч узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Медаль «За выратаванае жыццё» прысуджаны тэхніку — начальніку сховішча 1371-й інжынернай базы Узброеных Сіл Віталю Скарынку. Курсант авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Уладзіслаў Цвірко ўдастоены медаля «За адзнаку ў воінскай службе».

Заслугі вялікай групы работнікаў адзначаны медалём «За працоўныя заслугі». У іх ліку прафесар кафедры судовай дзейнасці Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ Аляксандр Баркоў, газарэзчык загатоўча-зварачнай вытворчасці завода «Ударнік» Рыгор Гарадовіч, прасаўшчык цвёрдых сплаваў тэрмічнага цэха Мінскага завода шасцерань Святлана Жылко, начальнік аддзела культуры Столінскага райвыканкама Васіль Заруба, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Сярэдняй школы нумар 2 Слоніма Вольга Прусевіч.

Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны артыст балета Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Максім Багатка, дырэктар Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Раіса Сухарукава, прафесар кафедры кормавытворчасці і захоўвання прадукцыі раслінаводства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Браніслава Шалюта.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Заслужаным дзеячам мастацтваў стаў дырэктар Магілёўскай гарадской капэлы Сяргей Лішчанка, заслужаным дзеячам культуры — член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Голубева.

Званне заслужанага настаўніка прысвоена настаўніку геаграфіі Гімназіі нумар 2 Віцебска Сяргею Крывенку. Загадчык аддзела Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ганна Фінагенава ўдастоена звання заслужанага работніка адукацыі. Генеральны дырэктар прадпрыемства «Брэстжылбуд» Аляксандр Раманюк стаў заслужаным будаўніком, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч — заслужаным эканамістам.

Яшчэ адным указам кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў ордэнам Працоўнай Славы адкрытае акцыянернае таварыства «Малочны Свет». Прадпрыемства адзначана ўзнагародай за значныя дасягненні ў перапрацоўчай прамысловасці, эфектыўную дзейнасць і выраб прадукцыі высокай якасці.

Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем таксама аб’явіў Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікам розных сфер.

За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Падзякі Прэзідэнта ўдастоены старшыня Клецкага райвыканкама Анатоль Ладыга і першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Сяргей Ляўковіч.

Прадстаўнікі Мінскай вобласці: начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста нумар 11 Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Дышлевіч, трэнер-выкладчык па спорце дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы нумар 3 Маладзечна Ігар Фартунаў і ўрач-афтальмолаг аддзялення мікрахірургіі вока для дарослых Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Таццяна Чакан — заахвочаны Падзякай Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.

Падзяка за шматгадовую плённую працу, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці па забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю аб’яўлена работнікам пракуратуры: старшаму памочніку пракурора Гродзенскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Уладзіміру Рабаву і намесніку начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах — начальніку аддзела дзяржаўнага абвінавачання Кірылу Чубкаўцу.

За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значныя дасягненні ў сферы атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў узнагароды ўдастоены галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Вольга Дубаневіч, за шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі дзіцячаму насельніцтву — намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска Тамара Лісіцкая.

Падзякай адзначаны таксама работнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі — намеснік начальніка інспекцыі Міхаіл Губіч і начальнік Мінскай абласной інспекцыі Роберт Зубаіраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».