Вы тут

Па праграме «Сямейны капітал» адкрыта амаль 123 тыс. дэпазітаў


На 1 лютага для шматдзетных сем’яў адкрыта 122 897 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал», паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


У прыватнасці, адкрыта каля 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 40,3 тыс. рахункаў — на суму Br964 млн.

На 1 лютага гэтага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 67 263 заявы. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 56 373, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 6259, на атрыманне адукацыі — 4627 заяў, на набыццё тавараў для інвалідаў — 4.

Прынята 65 088 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу: у Брэсцкай вобласці — 13 955, Віцебскай — 6370, Гомельскай — 10 393, Гродзенскай — 7783, Мінскай — 11 079, Магілёўскай — 6559. У Мінску такіх рашэнняў прынята 8949.

Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. На дзяцей, якія нарадзіліся (усыноўленых, удачароных) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года, памер сямейнага капіталу складае Br29 950.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?