Прыняты Палатай прадстаўнікоў 25 студзеня 2023 г.
Адобраны Саветам Рэспублікі 30 студзеня 2023 г.
Гэты Закон у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь вызначае прававы статус, кампетэнцыю, парадак фарміравання Усебеларускага народнага сходу, прынцыпы і арганізацыйныя асновы яго дзейнасці, а таксама правы і абавязкі дэлегата Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 1. Прававы статус Усебеларускага народнага сходу
Усебеларускі народны сход з'яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Артыкул 2. Прававое рэгуляванне дзейнасці Усебеларускага народнага сходу
Парадак фарміравання Усебеларускага народнага сходу вызначаецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам, Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі законамі.
Кампетэнцыя і парадак дзейнасці Усебеларускага народнага сходу вызначаюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі законамі.
Парадак рэалізацыі Усебеларускім народным сходам сваіх паўнамоцтваў вызначаецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам, іншымі заканадаўчымі актамі і Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу, што зацвярджаецца Усебеларускім народным сходам.
Артыкул 3. Прынцыпы дзейнасці Усебеларускага народнага сходу
Дзейнасць Усебеларускага народнага сходу грунтуецца на прынцыпах:
Артыкул 4. Узаемадзеянне Усебеларускага народнага сходу з дзяржаўнымі органамі, органамі мясцовага кіравання і самакіравання, грамадзянскай супольнасцю
Усебеларускі народны сход рэалізоўвае свае канстытуцыйныя функцыі як непасрэдна, так і шляхам узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі, органамі мясцовага кіравання і самакіравання, грамадзянскай супольнасцю.
Усебеларускі народны сход пры ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў, у тым ліку пры прыняцці рашэнняў і дачы даручэнняў, не мае права падмяняць дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі і службовых асоб, выконваць іх функцыі, а таксама ўмешвацца ў іх дзейнасць.
Артыкул 5. Тэрмін паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу
Тэрмін паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу складае пяць гадоў.
Паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу чарговага склікання пачынаюцца з дня яго першага пасяджэння і заканчваюцца ў дзень адкрыцця першага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу новага склікання.
Першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу склікаецца Цэнтральнай выбарчай камісіяй не пазней за 60 дзён пасля выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання.
Артыкул 6. Склад Усебеларускага народнага сходу
Усебеларускі народны сход фарміруецца з дэлегатаў, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя пласты і групы грамадства.
Дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу з'яўляюцца:
Найбольшая колькасць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу складае 1200 чалавек.
Артыкул 7. Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад заканадаўчай улады
Дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ад заканадаўчай улады з'яўляюцца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 8. Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад выканаўчай улады
Дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ад выканаўчай улады з'яўляюцца:
Артыкул 9. Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад судовай улады
Дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ад судовай улады з'яўляюцца:
Артыкул 10. Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў
Дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў з'яўляюцца:
Найбольшая колькасць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў складае 350 чалавек.
Артыкул 11. Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад грамадзянскай супольнасці
Дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ад грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца прадстаўнікі суб'ектаў грамадзянскай супольнасці, якія ўдзельнічаюць у выбарах дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.
Умовы і парадак удзелу суб'ектаў грамадзянскай супольнасці ў выбарах дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу вызначаюцца гэтым Законам, Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, законам, які замацоўвае асновы грамадзянскай супольнасці, і іншымі законамі.
Найбольшая колькасць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад грамадзянскай супольнасці складае 400 чалавек.
Ад кожнага суб'екта грамадзянскай супольнасці, які ўдзельнічае ў выбарах дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, выбіраецца роўная колькасць дэлегатаў, якая вызначаецца Цэнтральнай выбарчай камісіяй зыходзячы з колькасці суб'ектаў грамадзянскай супольнасці, якія ўдзельнічаюць у выбарах дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, і ўстаноўленай часткай трэцяй гэтага артыкула найбольшай колькасці дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым забяспечваецца прадстаўніцтва ад кожнай вобласці і горада Мінска.
Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад грамадзянскай супольнасці выбіраюцца вышэйшымі органамі суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з ліку членаў гэтых суб'ектаў (членаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад суб'екта грамадзянскай супольнасці). Парадак вылучэння і выбрання дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад грамадзянскай супольнасці вызначаецца статутамі суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з улікам патрабаванняў гэтага Закона, Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і іншых законаў.
ГЛАВА 3
КАМПЕТЭНЦЫЯ УСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ
Артыкул 12. Кампетэнцыя Усебеларускага народнага сходу
Усебеларускі народны сход:
Артыкул 13. Прыняцце Усебеларускім народным сходам рашэнняў стратэгічнага і праграмнага характару
Усебеларускі народны сход прымае рашэнні аб зацвярджэнні асноўных кірункаў унутранай і знешняй палітыкі, ваеннай дактрыны, канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Праект адпаведнага рашэння ўносіцца на разгляд Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з іх паўнамоцтвамі.
Артыкул 14. Заслухоўванне Усебеларускім народным сходам штогадовых пасланняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да Парламента Рэспублікі Беларусь
Штогадовыя пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да Парламента Рэспублікі Беларусь заслухоўваюцца на пасяджэннях Усебеларускага народнага сходу без абмеркавання і прыняцця па іх рашэнняў.
Артыкул 15. Заслухоўванне Усебеларускім народным сходам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб выкананні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь
Усебеларускі народны сход штогод заслухоўвае Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб выкананні зацверджанай Усебеларускім народным сходам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь заслухоўваецца на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу з абмеркаваннем прадстаўленай ім інфармацыі і прыняццем пры неабходнасці рашэння.
Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу маюць права ў парадку, устаноўленым Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу, накіраваць у Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу пытанні Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь аб выкананні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу забяспечвае абагульненне пытанняў, якія папярэдне паступілі, і накіроўвае іх канчатковы спіс у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Адказы на пытанні дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу павінны быць адлюстраваны ў інфармацыі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Падчас заслухоўвання Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь дэлегаты Усебеларускага народнага сходу могуць задаваць яму пытанні, калі Усебеларускім народным сходам не будзе прынята іншае рашэнне.
Па выніках заслухоўвання Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Усебеларускі народны сход мае права ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы па пытаннях выканання праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 16. Рэалізацыя Усебеларускім народным сходам права заканадаўчай ініцыятывы
Права заканадаўчай ініцыятывы рэалізоўваецца Усебеларускім народным сходам праз унясенне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праектаў законаў, у тым ліку аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Пытанне аб унясенні ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праекта закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца Усебеларускім народным сходам па ініцыятыве Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу або не менш як адной трэці ад поўнага складу Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 17. Разгляд Усебеларускім народным сходам пытання аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму
Усебеларускі народны сход мае права ўнесці Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапанову аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму.
Пытанне аб унясенні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму разглядаецца Усебеларускім народным сходам па ініцыятыве Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу або не менш як адной трэці ад поўнага складу Усебеларускага народнага сходу.
Рашэнне Усебеларускага народнага сходу аб унясенні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму павінна змяшчаць інфармацыю аб прапанаваных:
Калі прапанова аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму ўнесена Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь з захаваннем патрабаванняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства і пытанне, якое выносіцца на рэспубліканскі рэферэндум, прызнана згодна з заключэннем Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь канстытуцыйным, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь назначае рэспубліканскі рэферэндум.
Артыкул 18. Разгляд Усебеларускім народным сходам пытання аб легітымнасці выбараў
Усебеларускі народны сход разглядае пытанне аб легітымнасці выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прапанове Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу або не менш як адной трэці ад поўнага складу Усебеларускага народнага сходу.
У выпадку ўнясення Усебеларускаму народнаму сходу прапановы аб разглядзе пытання аб легітымнасці выбараў Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу адначасова інфармуе аб гэтым Цэнтральную выбарчую камісію.
Прапанова аб разглядзе пытання аб легітымнасці выбараў уносіцца Усебеларускаму народнаму сходу не пазней за пяць дзён з дня апублікавання вынікаў выбараў і разглядаецца ім не пазней як 10 дзён з дня ўнясення такой прапановы.
Прапанова аб разглядзе Усебеларускім народным сходам пытання аб легітымнасці выбараў павінна быць матываванай.
Па выніках разгляду пытання аб легітымнасці выбараў Усебеларускі народны сход можа прыняць адно з наступных рашэнняў:
Галасаванне па пытанні аб легітымнасці адпаведных выбараў праводзіцца Усебеларускім народным сходам адзін раз.
У выпадку непрыняцця Усебеларускім народным сходам рашэння наконт легітымнасці выбараў пытанне аб легітымнасці выбараў паўторнаму разгляду не падлягае.
Рашэнне Усебеларускага народнага сходу аб нелегітымнасці выбараў з'яўляецца падставай для прызнання Цэнтральнай выбарчай камісіяй выбараў несапраўднымі і адмены ра-
ней прынятага рашэння аб выніках выбараў.
У гэтым выпадку прызначаюцца і праводзяцца паўторныя выбары ў парадку, устаноўленым Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Рашэнне аб прызначэнні паўторных выбараў прымаецца ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь не пазней за 10 дзён з дня прыняцця Усебеларускім народным сходам рашэння аб нелегітымнасці выбараў.
Артыкул 19. Разгляд Усебеларускім народным сходам пытання аб зняцці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пасады
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь можа быць зняты з пасады ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння ім Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь або ўчынення дзяржаўнай здрады ці іншага цяжкага злачынства.
Прапанова аб вылучэнні абвінавачання Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і зняцці яго з пасады ўносіцца Усебеларускаму народнаму сходу па ініцыятыве не менш як адной трэці ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь або не менш як 150 тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам.
Прапанова, указаная ў частцы другой гэтага артыкула, уносіцца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам і іншымі законамі.
Прапанова аб вылучэнні абвінавачання Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і зняцці яго з пасады павінна быць матываванай.
Расследаванне абвінавачання арганізоўваецца Усебеларускім народным сходам.
Пасля ўнясення Усебеларускаму народнаму сходу прапановы аб вылучэнні абвінавачання Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у сістэматычным або грубым парушэнні ім Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу на працягу 10 дзён звяртаецца ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь з прапановай аб дачы заключэння аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь на працягу 14 дзён з дня ўнясення Прэзідыумам Усебеларускага народнага сходу адпаведнай прапановы дае заключэнне аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Пасля ўнясення Усебеларускаму народнаму сходу прапановы аб вылучэнні абвінавачання Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь ва ўчыненні дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства Усебеларускім народным сходам на працягу 10 дзён ствараецца спецыяльная камісія з ліку дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу (далей — спецыяльная камісія), якая на працягу 14 дзён з дня стварэння дае заключэнне аб наяўнасці ў дзеяннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыкмет учынення ім дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства. Для стварэння спецыяльнай камісіі можа быць склікана пазачарговае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Аб стварэнні спецыяльнай камісіі, зацвярджэнні яе складу і выбранні яе старшыні Усебеларускі народны сход прымае рашэнне.
Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу і спецыяльная камісія маюць права запытаць і ва ўстаноўленыя імі тэрміны атрымаць ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і службовых асоб дакументы, іншыя матэрыялы і інфармацыю, неабходныя для разгляду пытання аб зняцці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пасады. Спецыяльная камісія таксама мае права прыцягнуць для дачы кансультацый спецыялістаў, якія маюць неабходныя веды ў пытаннях, што падлягаюць вырашэнню ў рамках падрыхтоўкі заключэння аб наяўнасці ў дзеяннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыкмет учынення ім дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства.
Запыты Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу і спецыяльнай камісіі аб прадстаўленні неабходных для разгляду пытання аб зняцці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пасады дакументаў, іншых матэрыялаў, аб выяўленні пэўных абставін, аб прыцягненні спецыялістаў, дачы растлумачэнняў, кансультацый, аб выкладанні меркавання па разгляданым пытанні, а таксама іншыя запыты абавязковыя для выканання для ўсіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і службовых асоб, якім яны адрасаваны.
Заключэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь аб адсутнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, заключэнне спецыяльнай камісіі аб адсутнасці ў дзеяннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыкмет учынення ім дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства з'яўляюцца падставамі для прыняцця Усебеларускім народным сходам рашэння аб спыненні расследавання абвінавачання і адхіленні абвінавачання.
Заключэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, заключэнне спецыяльнай камісіі аб наяўнасці ў дзеяннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыкмет учынення ім дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства з'яўляюцца падставамі для разгляду Усебеларускім народным сходам пытання аб зняцці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пасады.
Пытанне аб вылучэнні абвінавачання Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і зняцці яго з пасады падлягае разгляду не пазней за 10 дзён пасля атрымання адпаведных заключэнняў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь і спецыяльнай камісіі.
Непрыняцце Усебеларускім народным сходам рашэння аб зняцці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пасады на працягу двух месяцаў з дня ўнясення прапановы, указанай у частцы другой гэтага артыкула, азначае адхіленне абвінавачання.
Прапанова аб вылучэнні абвінавачання Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і зняцці яго з пасады не можа ініцыіравацца ў перыяд разгляду ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь пытання аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Парламента Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 20. Разгляд Усебеларускім народным сходам пытання аб увядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь надзвычайнага або ваеннага становішча
Усебеларускі народны сход мае права ўвесці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь надзвычайнае або ваеннае становішча пры наяўнасці падстаў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і ў выпадку бяздзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па гэтых пытаннях. Бяздзейнасцю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляецца непрыняцце ім неабходных мер па ліквідацыі абставін, якія ствараюць небяспеку жыццю і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы, а таксама па ліквідацыі ваеннай пагрозы або адбіцці нападзення на Рэспубліку Беларусь.
Пытанне аб увядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь надзвычайнага або ваеннага становішча разглядаецца Усебеларускім народным сходам па ініцыятыве Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу або Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Аб ініцыіраванні разгляду Усебеларускім народным сходам пытання аб увядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь надзвычайнага або ваеннага становішча Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу або Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прымае пастанову.
Артыкул 21. Выбранне Усебеларускім народным сходам суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, вызваленне іх ад пасады
Усебеларускі народны сход выбірае старшыню, намесніка старшыні і суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыню, намеснікаў старшыні і суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыню і членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Кандыдатуры для выбрання на пасады, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, разглядаюцца Усебеларускім народным сходам па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, папярэдне ўзгодненай з Прэзідыумам Усебеларускага народнага сходу.
Пытанне аб выбранні на пасады, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, павінна быць разгледжана на найбліжэйшым пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу.
Старшыня, намеснік старшыні і суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыня, намеснікі старшыні і суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыня і члены Цэнтральнай выбарчай камісіі могуць быць вызвалены ад пасады Усебеларускім народным сходам у сувязі з немагчымасцю выканання імі сваіх абавязкаў па стане здароўя, па ўласным жаданні і на іншых падставах, прадугледжаных законам. Пытанне аб вызваленні ўказаных асоб ад пасады разглядаецца Усебеларускім народным сходам па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, папярэдне ўзгодненай з Прэзідыумам Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 22. Зацвярджэнне Усебеларускім народным сходам спіса народных засядацеляў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Усебеларускі народны сход зацвярджае спіс народных засядацеляў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, сфарміраваны ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.
Зацверджаны Усебеларускім народным сходам спіс народных засядацеляў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь накіроўваецца ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь не пазней як за адзін месяц да заканчэння паўнамоцтваў народных засядацеляў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, уключаных у папярэдні спіс.
Артыкул 23. Разгляд Усебеларускім народным сходам пытання аб магчымасці накіравання ваеннаслужачых, супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый, іншых асоб за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі і дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі
Усебеларускі народны сход па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь разглядае пытанне аб магчымасці накіравання ваеннаслужачых, супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый, іншых асоб за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі і дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі.
У прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб разглядзе пытання аб магчымасці накіравання ваеннаслужачых, супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый, іншых асоб за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі і дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, як правіла, вызначаюцца раён іх дзеяння, задачы, колькасць, падначаленасць, тэрмін знаходжання і парадак замены, умовы вываду, а таксама іншыя арганізацыйныя мерапрыемствы па забеспячэнні іх накіравання.
Артыкул 24. Устанаўленне Усебеларускім народным сходам дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат
Усебеларускі народны сход па прапанове Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу або не менш як адной трэці ад поўнага складу Усебеларускага народнага сходу прымае рашэнне аб устанаўленні дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат.
Артыкул 25. Разгляд Усебеларускім народным сходам пытанняў аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь
Усебеларускі народны сход прымае рашэнні аб узнагароджанні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь.
У выпадку ўзнагароджання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь іх уручэнне ажыццяўляецца ва ўрачыстай абстаноўцы на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу.
Усебеларускі народны сход па прапанове Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу або не менш як адной трэці ад поўнага складу Усебеларускага народнага сходу можа ініцыіраваць прадстаўленне да ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь іншых асоб у парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі.
Артыкул 26. Разгляд Усебеларускім народным сходам пытання аб адмене прававых актаў, іншых рашэнняў дзяржаўных органаў і службовых асоб
Пытанне аб адмене прававых актаў, іншых рашэнняў дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі, за выключэннем актаў судовых органаў, разглядаецца Усебеларускім народным сходам па ініцыятыве Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу або не менш як адной трэці ад поўнага складу Усебеларускага народнага сходу.
Рашэнне па пытанні, указаным у частцы першай гэтага артыкула, прымаецца ў тэрмін, вызначаны Прэзідыумам Усебеларускага народнага сходу, але не пазней за адзін месяц з дня ўнясення адпаведнай ініцыятывы.
Артыкул 27. Ажыццяўленне Усебеларускім народным сходам іншых паўнамоцтваў, неабходных для рэалізацыі ўскладзеных на яго канстытуцыйных функцый
Усебеларускі народны сход дае абавязковыя для выканання даручэнні дзяржаўным органам і службовым асобам, атрымлівае інфармацыю ад дзяржаўных органаў і службовых асоб, ажыццяўляе іншыя ўстаноўленыя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі законамі паўнамоцтвы, неабходныя для рэалізацыі ўскладзеных на яго канстытуцыйных функцый.
Артыкул 28. Формы дзейнасці Усебеларускага народнага сходу
Усебеларускі народны сход ажыццяўляе сваю дзейнасць у форме пасяджэнняў Усебеларускага народнага сходу, пасяджэнняў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, іншых органаў Усебеларускага народнага сходу, а таксама ў іншых формах у адпаведнасці з гэтым Законам і Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу.
Пытанні аб легітымнасці выбараў, аб зняцці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пасады, аб адмене прававых актаў, іншых рашэнняў дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі, за выключэннем актаў судовых органаў, папярэдне разглядаюцца на пасяджэннях органаў Усебеларускага народнага сходу ў адпаведнасці з Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 29. Пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу
Пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу праводзяцца не радзей як адзін раз на год.
Усебеларускі народны сход можа быць скліканы на пазачарговае пасяджэнне па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (сумесным рашэннем), а таксама па ініцыятыве не менш як 150 тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць выбарчае права.
Унясенне адпаведнай ініцыятывы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам і іншымі законамі.
Пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу склікаюцца яго старшынёй, калі іншае не ўстаноўлена гэтым Законам.
Першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу новага склікання адкрывае і да выбрання старшыні Усебеларускага народнага сходу вядзе старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі або яго намеснік.
Рэгістрацыя дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, якія прыбылі на першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, арганізоўваецца Цэнтральнай выбарчай камісіяй.
На першым пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу прымаюцца рашэнні аб выбранні Падліковай камісіі Усебеларускага народнага сходу; аб выбранні старшыні Усебеларускага народнага сходу; аб колькасці намеснікаў старшыні Усебеларускага народнага сходу і колькасці Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу; аб выбранні намеснікаў старшыні Усебеларускага народнага сходу; аб выбранні іншых членаў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
Пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу лічыцца правамоцным пры ўмове, што ў ім удзельнічае не менш як дзве трэці ад поўнага складу Усебеларускага народнага сходу.
Пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу вядзецца бесперапынна, за выключэннем перапынкаў для адпачынку. Пытанне, уключанае ў парадак дня пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, павінна быць разгледжана ў ходзе бягучага пасяджэння.
На пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу могуць быць запрошаны кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія не ўвайшлі ў склад Усебеларускага народнага сходу, а таксама асобы, якія ўнеслі значны ўклад у абарону і ўмацаванне дзяржавы і дэмакратычнага грамадства, прымнажэнне эканамічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу краіны або якія маюць заслугі і дасягненні ў грамадскай, гуманітарнай, дабрачыннай і іншых відах дзейнасці перад дзяржавай і народам.
Артыкул 30. Рашэнні Усебеларускага народнага сходу
Усебеларускі народны сход для рэалізацыі ўскладзеных на яго канстытуцыйных функцый у межах сваёй кампетэнцыі прымае рашэнні. Рашэнні Усебеларускага народнага сходу як акты вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, якія вызначаюць стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, прымаюцца па найважнейшых пытаннях грамадскага і дзяржаўнага жыцця.
Рашэнні Усебеларускага народнага сходу з'яўляюцца абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі, за выключэннем актаў судовых органаў.
Рашэнні Усебеларускага народнага сходу прымаюцца адкрытым або тайным галасаваннем.
Тайным галасаваннем прымаюцца рашэнні Усебеларускага народнага сходу аб выбранні старшыні, намеснікаў старшыні Усебеларускага народнага сходу, іншых членаў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
Галасаванне на пасяджэннях Усебеларускага народнага сходу ажыццяўляецца асабіста дэлегатам Усебеларускага народнага сходу шляхам падачы голасу «за» або «супраць».
Рашэнне Усебеларускага народнага сходу лічыцца прынятым пры ўмове, што за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Усебеларускага народнага сходу.
Рашэнні Усебеларускага народнага сходу падлягаюць неадкладнаму ўключэнню ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, афіцыйнаму апублікаванню на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Усебеларускім народным сходам, а таксама могуць быць абнародаваны (апублікаваны) або даведзены да ўсеагульнага ведама іншым спосабам.
Рашэнні Усебеларускага народнага сходу ўступаюць у сілу з дня іх афіцыйнага апублікавання, калі ў гэтых рашэннях не ўстаноўлены іншы тэрмін уступлення іх у сілу.
Артыкул 31. Старшыня Усебеларускага народнага сходу
Старшыня Усебеларускага народнага сходу выбіраецца Усебеларускім народным сходам на яго першым пасяджэнні з ліку дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу на тэрмін паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу.
Старшыня Усебеларускага народнага сходу ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, калі іншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Усебеларускага народнага сходу:
Старшыня Усебеларускага народнага сходу мае намеснікаў.
Артыкул 32. Намеснікі старшыні Усебеларускага народнага сходу
Намеснікі старшыні Усебеларускага народнага сходу выбіраюцца Усебеларускім народным сходам на яго першым пасяджэнні з ліку дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу на тэрмін паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу.
Намеснікі старшыні Усебеларускага народнага сходу ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове і з'яўляюцца дзяржаўнымі цывільнымі служачымі.
Паўнамоцтвы намеснікаў старшыні Усебеларускага народнага сходу вызначаюцца Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу.
Па даручэнні старшыні Усебеларускага народнага сходу намеснікі старшыні Усебеларускага народнага сходу вырашаюць пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю старшыні Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 33. Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу
Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу з'яўляецца пастаянна дзеючым калегіяльным органам, які падсправаздачны Усебеларускаму народнаму сходу і забяспечвае ў парадку, устаноўленым гэтым Законам і Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу, аператыўнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю Усебеларускага народнага сходу.
Членамі Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу з'яўляюцца старшыня Усебеларускага народнага сходу, яго намеснікі. Іншыя члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу выбіраюцца Усебеларускім народным сходам на яго першым пасяджэнні з ліку дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.
Найбольшая колькасць Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу складае 15 чалавек.
Пры Прэзідыуме Усебеларускага народнага сходу па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Усебеларускага народнага сходу, могуць стварацца на грамадскіх пачатках навукова-кансультатыўныя і іншыя дарадчыя органы ў парадку, устаноўленым Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 34. Выбранне старшыні Усебеларускага народнага сходу, яго намеснікаў, іншых членаў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
Кандыдатуры на пасады старшыні Усебеларускага народнага сходу, намеснікаў старшыні Усебеларускага народнага сходу, іншых членаў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу вылучаюцца дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу.
Парадак выбрання на пасады, прадугледжаныя часткай першага гэтага артыкула, вызначаецца Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 35. Кампетэнцыя Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу:
Прапанова аб дачы заключэння па пытаннях, указаных у абзацах сямнаццатым — дзевятнаццатым часткі першай гэтага артыкула, уносіцца ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве.
У выпадку ўнясення ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прапановы аб дачы заключэння па пытанні, указаным у абзацы дзевятнаццатым часткі першай гэтага артыкула, Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу адначасова інфармуе аб гэтым Цэнтральную выбарчую камісію.
Артыкул 36. Пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
Пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу праводзяцца не радзей як адзін раз у шэсць месяцаў.
Пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу склікаюцца старшынёй Усебеларускага народнага сходу.
Пасяджэнне Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу лічыцца правамоцным пры ўмове, што ў ім удзельнічае не менш як дзве трэці ад поўнага складу Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 37. Рашэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу для рэалізацыі ўскладзеных на яго канстытуцыйных функцый прымае рашэнні ў форме пастаноў.
Пастанова Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу лічыцца прынятай пры ўмове, што за яе прагаласавала большасць ад поўнага складу Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
Пры роўнасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас старшынствуючага.
Пастановы Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу могуць быць адменены Прэзідыумам Усебеларускага народнага сходу і Усебеларускім народным сходам.
Пастановы Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу падлягаюць абнародаванню (апублікаванню) па рашэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу ў парадку, устаноўленым Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 38. Дэлегат Усебеларускага народнага сходу. Правы і абавязкі дэлегата Усебеларускага народнага сходу
Дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам. Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу не маюць
права мець грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і (або) дакументы замежных дзяржаў, якія даюць правы на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю.
Дэлегат бярэ ўдзел у рабоце Усебеларускага народнага сходу без адрыву ад працоўнай (службовай) дзейнасці, калі іншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і гэтым Законам. Дэлегат вызваляецца ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў па месцы работы (службы) на час ажыццяўлення ім сваіх паўнамоцтваў.
На пасяджэннях Усебеларускага народнага сходу дэлегаты на аснове калектыўнага, раўнапраўнага і свабоднага абмеркавання разглядаюць і вырашаюць пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі законамі да кампетэнцыі Усебеларускага народнага сходу.
Дэлегат Усебеларускага народнага сходу мае права:
Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі і службовыя асобы садзейнічаюць дэлегату Усебеларускага народнага сходу ў рэалізацыі ім сваіх паўнамоцтваў.
Гарантыі для работнікаў на час выканання імі абавязкаў дэлегата Усебеларускага народнага сходу ўстанаўліваюцца заканадаўствам аб працы.
Расходы па праездзе да месца правядзення пасяджэнняў Усебеларускага народнага сходу і назад, найме жылога памяшкання, за пражыванне па-за месцам жыхарства (сутачныя) кампенсуюцца дэлегату Усебеларускага народнага сходу ў парадку і памерах, устаноўленых заканадаўствам для работнікаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі.
Дэлегат Усебеларускага народнага сходу абавязаны ўдзельнічаць у пасяджэннях Усебеларускага народнага сходу і рабоце яго органаў, членам якіх ён з'яўляецца. Невыкананне дэлегатам указанага абавязку без уважлівых прычын з'яўляецца падставай для пазбаўлення ўстаноўленых законам гарантый.
Артыкул 39. Спыненне паўнамоцтваў дэлегата Усебеларускага народнага сходу
Паўнамоцтвы дэлегата Усебеларускага народнага сходу спыняюцца пасля заканчэння паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу.
Паўнамоцтвы дэлегата Усебеларускага народнага сходу спыняюцца датэрмінова ў выпадку:
Паўнамоцтвы дэлегата Усебеларускага народнага сходу спыняюцца датэрмінова таксама ў выпадку:
Палажэнні часткі трэцяга гэтага артыкула не распаўсюджваюцца на дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, выбраных старшынёй або намеснікамі старшыні Усебеларускага народнага сходу.
Аб надыходзе абставін, указаных у частках другой і трэцяй гэтага артыкула, дэлегат Усебеларускага народнага сходу або орган (арганізацыя), прадстаўніком якога з'яўляецца дэлегат Усебеларускага народнага сходу, неадкладна паведамляюць Прэзідыуму Усебеларускага народнага сходу.
У выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў дэлегата Усебеларускага народнага сходу, выбранага ад мясцовага Савета дэпутатаў або суб'екта грамадзянскай супольнасці, могуць праводзіцца выбары новага дэлегата Усебеларускага народнага сходу адпаведна ад мясцовага Савета дэпутатаў таго ж узроўню або таго ж суб'екта грамадзянскай супольнасці.
У выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў дэлегата Усебеларускага народнага сходу, выбранага ад мясцовага Савета дэпутатаў або суб'екта грамадзянскай супольнасці, менш як за год да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу выбары новага дэлегата замест выбыўшага не праводзяцца.
Артыкул 40. Пасведчанне і нагрудны знак дэлегата Усебеларускага народнага сходу
Дэлегату Усебеларускага народнага сходу на перыяд ажыццяўлення ім сваіх паўнамоцтваў выдаюцца пасведчанне, якое з'яўляецца дакументам, што пацвярджае яго прававы статус, і нагрудны знак.
Форма пасведчання дэлегата Усебеларускага народнага сходу, а таксама палажэнне аб нагрудным знаку дэлегата Усебеларускага народнага сходу, яго апісанне і выява зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Парадак выдачы пасведчання і нагруднага знака дэлегата Усебеларускага народнага сходу ўстанаўліваецца Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 41. Сакратарыят Усебеларускага народнага сходу
Сакратарыят Усебеларускага народнага сходу з'яўляецца рабочым органам Усебеларускага народнага сходу і дзейнічае на аснове палажэння, якое зацвярджаецца Усебеларускім народным сходам.
У сваёй дзейнасці Сакратарыят Усебеларускага народнага сходу кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства, Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу, а таксама рашэннямі Усебеларускага народнага сходу, пастановамі Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, распараджэннямі старшыні Усебеларускага народнага сходу.
Сакратарыят Усебеларускага народнага сходу ўзначальвае начальнік Сакратарыята, які прызначаецца на дзяржаўную грамадзянскую пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідыумам Усебеларускага народнага сходу па прадстаўленні старшыні Усебеларускага народнага сходу.
Работнікі Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу, за выключэннем асоб, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне, з'яўляюцца дзяржаўнымі цывільнымі служачымі.
Пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу Сакратарыят Усебеларускага народнага сходу працягвае сваю дзейнасць.
Артыкул 42. Матэрыяльна-тэхнічнае і сацыяльна-бытавое забеспячэнне, фінансаванне дзейнасці Усебеларускага народнага сходу
Фінансаванне дзейнасці Усебеларускага народнага сходу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з каштарысам расходаў у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Усебеларускага народнага сходу.
Каштарыс расходаў Усебеларускага народнага сходу складаецца штогод і зацвярджаецца рашэннем Усебеларускага народнага сходу.
Матэрыяльна-тэхнічнае і сацыяльна-бытавое забеспячэнне дзейнасці Усебеларускага народнага сходу ажыццяўляецца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 43. Унясенне змяненняў у законы
1. Пункт 2 часткі трэцяй артыкула 101 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 г. пасля слова «ажыццяўлення» дапоўніць словамі «паўнамоцтваў дэлегата Усебеларускага народнага сходу,».
2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» наступныя змяненні:
частку другую артыкула 4 пасля слоў «Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,» дапоўніць словамі «старшыні Усебеларускага народнага сходу,»;
у частцы першай артыкула 5:
пасля абзаца другога дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:
«на будынку Усебеларускага народнага сходу — пастаянна;»;
з абзаца шостага слова «дзяржаўных» выключыць;
з абзаца сёмага слова «устаноў» выключыць;
у абзацы восьмым слова «сёмым» замяніць словам «восьмым»;
у абзацы дваццатым:
пасля слоў «кабінетах старшыні» і «памяшканнях пасяджэнняў» дапоўніць абзац адпаведна словамі «Усебеларускага народнага сходу, старшыні» і «Усебеларускага народнага сходу,»;
словы «дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных» замяніць словамі «арганізацый, падпарадкаваных»;
словы «начальнікаў галоўных упраўленняў Нацыянальнага банка па абласцях,» выключыць;
артыкул 8 пасля часткі другой дапоўніць часткай наступнага зместу:
«Выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь змяшчаецца на ідэнтыфікацыйнай картцы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычным пасведчанні на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычным пасведчанні на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.»;
у частцы першай артыкула 10:
у абзацы другім:
пасля слоў «Рэспублікі Беларусь, на будынках» дапоўніць абзац словамі «Усебеларускага народнага сходу,»;
словы «дзяржаўных арганізацый» замяніць словам «арганізацый»;
у абзацы трэцім:
пасля слоў «Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,» і «памяшканнях пасяджэнняў» дапоўніць абзац адпаведна словамі «старшыні Усебеларускага народнага сходу,» і «Усебеларускага народнага сходу,»;
словы «дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных» замяніць словамі «арганізацый, падпарадкаваных»;
словы «начальнікаў галоўных упраўленняў Нацыянальнага банка па абласцях,» выключыць;
у абзацы чацвёртым:
пасля слоў «Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,» дапоўніць абзац словамі «Усебеларускага народнага сходу,»;
словы «дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных» замяніць словамі «арганізацый, падпарадкаваных»;
абзац дзявяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«на пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дыпламатычным пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовым пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанні на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанні бежанца, пасведчанні на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, нацыянальным пасведчанні асобы марака Рэспублікі Беларусь, праязным дакуменце Рэспублікі Беларусь, біяметрычным пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычным дыпламатычным пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычным службовым пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычным праязным дакуменце Рэспублікі Беларусь, праязным дакуменце (Канвенцыя ад 28 ліпеня 1951 года);»;
у частцы першай артыкула 12:
пасля абзаца другога дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:
«пры адкрыцці і закрыцці пасяджэнняў Усебеларускага народнага сходу;»;
абзац дзявяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«пры правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў, у тым ліку ў дні пачатку і заканчэння навучальнага года, ва ўстановах адукацыі.».
3. Абзац другі пункта 2 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 г. № 225-З «Аб рэкламе» пасля слоў «Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,» дапоўніць словамі «старшыні Усебеларускага народнага сходу,».
4. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй» наступныя змяненні:
у артыкуле 1:
абзацы трэці і чацвёрты пасля слоў «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь,» дапоўніць словамі «старшыня Усебеларускага народнага сходу,»;
абзац пяты пасля слова «асобы), —» дапоўніць словамі «дэлегаты Усебеларускага народнага сходу (за выключэннем старшыні Усебеларускага народнага сходу і яго намеснікаў),»;
абзац сёмы дапоўніць словамі «, старшыня, намеснік старшыні і суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыня, намеснікі старшыні і суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі»;
абзац чацвёрты часткі трэцяй артыкула 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў, — адпаведна Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу, Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адпаведны мясцовы Савет дэпутатаў.»;
частку другую артыкула 16 пасля слоў «кандыдата на пасаду дзяржаўнай службовай асобы» дапоўніць словамі «, ва ўнясенні прапановы аб выбранні на пасаду дзяржаўнай службовай асобы»;
частку другую артыкула 29 дапоўніць словамі «або ўнясення прапановы аб яго выбранні на такую пасаду»;
у артыкуле 31:
абзац чацвёрты часткі першай выключыць;
частку другую пасля слова «прызначаныя» дапоўніць словам «(выбраныя)».
5. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 307-З «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» наступныя змяненні:
у абзацы трэцім часткі другой і абзацы шостым часткі трэцяй артыкула 10, абзацы восьмым часткі першай артыкула 11 словы «дзеянні органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць,» замяніць словамі «рашэнні, дзеянні (бяздзейнасць) органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, і іх службовых асоб»;
частку першую артыкула 36 пасля слова «дачыненні» дапоўніць словамі «старшыні Усебеларускага народнага сходу,»;
частку пятую артыкула 51 пасля слова «кантракце» дапоўніць словамі «дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу,».
6. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2022 г. № 175-З «Аб дзяржаўнай службе» наступныя змяненні:
пункт 3 артыкула 8 пасля слова «пасады» дапоўніць словамі «старшыні Усебеларускага народнага сходу,»;
у пункце 2 артыкула 14:
падпункт 2.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«2.1. Усебеларускі народны сход і яго Сакратарыят;»;
дапоўніць пункт падпунктам 2.11 наступнага зместу:
«2.11. Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і іх сакратарыяты;»;
у артыкуле 38:
з падпункта 1.10 пункта 1 словы «па выкананні абмежаванняў» выключыць;
дапоўніць артыкул заўвагай наступнага зместу:
«Заўвага. Для мэт гэтага Закона тэрмін «сваякі» прымяняецца ў значэнні, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй».»;
артыкул 44 дапоўніць пунктам 41 наступнага зместу:
«41. У выпадках і пры ўмовах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, дапускаецца часовы перавод цывільнага служачага з яго пісьмовай згоды ў іншы дзяржаўны орган.».
Артыкул 44. Меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона
Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сумесна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 лістапада 2023 г. забяспечыць падрыхтоўку і ўнясенне на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
праекта нарматыўнага прававога акта аб утварэнні Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу і зацвярджэнні палажэння аб ім;
прапаноў аб устанаўленні штатнай колькасці Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу.
Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да 1 снежня 2023 г. унесці на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прапановы аб прызначэнні кіраўніцтва Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу, а таксама забяспечыць кантроль за фарміраваннем кадравага саставу Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу.
Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:
забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.
Сакратарыяту Усебеларускага народнага сходу распрацаваць і ўнесці для разгляду на першым пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу Часовы рэгламент Усебеларускага народнага сходу.
Артыкул 45. Пераходныя палажэнні
Першае пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу праводзіцца ў адпаведнасці з Часовым рэгламентам Усебеларускага народнага сходу, які зацвярджаецца Усебеларускім народным сходам.
Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя па пытаннях, указаных у частцы першай артыкула 44 гэтага Закона, дзейнічаюць да прыняцця Усебеларускім народным сходам рашэнняў па адпаведных пытаннях.
Артыкул 46. Уступленне ў сілу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сілу ў наступным парадку:
артыкулы 1 — 11 — з 1 студзеня 2024 г.;
артыкулы 12 — 42, пункт 1, абзацы другі, чацвёрты, пяты, восьмы, дзясяты, сямнаццаты, дваццаты, дваццаць чацвёрты, дваццаць дзявяты і трыццаты пункта 2, пункты 3 і 4, абзацы трэці і чацвёрты пункта 5, абзацы другі — сёмы пункта 6 артыкула 43 — з дня фарміравання Усебеларускага народнага сходу ў парадку, устаноўленым гэтым Законам;
іншыя палажэнні — пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. Лукашэнка.
7 лютага 2023 г.,г. Мінск
№ 248-З
* Неафіцыйны пераклад.
Афіцыйнае апублікаванне на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.