Вы тут

Люты-жартаўнік: удзень — да 6 цяпла, а ноччу — усе мінус 13


Апошні месяц зімы складана назваць суровым. Але ў апошнія тыдні ён дэманструе няпросты і вельмі капрызны характар. Вось і гэты тыдзень будзе наравістым. Надвор'е на тэрыторыі краіны ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму ў многіх раёнах краіны істотных ападкаў не чакаецца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды


Фота: pixabay.com

І ў сераду будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай па захадзе ў асобных раёнах краіны магчымы туман і слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 8 градусаў па паўночным усходзе, а ўдзень — ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла.

Не будзе дажджу і снегу і ў чацвер. Толькі месцамі, у асноўным па ўсходзе краіны, магчымы невялікі снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра складзе ад 0 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 8 градусаў па паўночным усходзе. Пры праясненнях у паўночна-ўсходніх раёнах прагназуецца да 13 марозу. Днём будзе мінус 3 — плюс 3 градусы, а па паўднёвым захадзе — да 5 цяпла.

А вось у пятніцу нас чакаюць істотныя ападкі, уначы пацяплее. Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовы снег, мокры снег, па захадзе з дажджом. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе ў межах ад мінус 7 градусаў па ўсходзе да плюс 2 градусаў па паўднёвым захадзе. Пры праясненнях — да 8—10 градусаў марозу. Удзень прагназуецца мінус 4 — плюс 3 градусы, а па паўднёвым захадзе — да плюс 6 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 6 градусаў па ўсходзе да плюс 3 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Днём будзе адносна цёпла: тэмпература — ад мінус 2 градусаў у паўночна-ўсходніх да плюс 6 градусаў у паўднёва-заходніх раёнах.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».