Самалёт з беларускімі ваеннымі медыкамі вылецеў у Сірыю для дапамогі пацярпелым ад землетрасення, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аказаць дапамогу пацярпелым ад землетрасення ў Сірыі. З гэтай мэтай медыцынскі атрад спецыяльнага прызначэння быў падрыхтаваны для пералёту расійскім самалётам Іл-76МД.
45 ваенных медыкаў з атрада спецыяльнага прызначэння акажуць гуманітарную і медыцынскую дапамогу пацярпелым у выніку разбуральнага землетрасення ў Сірыі. Па прыбыцці на працягу сутак будзе разгорнуты ваенна-палявы шпіталь, дзе будзе аказвацца медыцынская дапамога хірургамі, анастэзіологамі і тэрапеўтамі.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.