Вы тут

Устойлівая, незалежная і эфектыўная судовая ўлада — найважнейшая апора дзяржавы


Устойлівая, незалежная і эфектыўная судовая ўлада — адна з найважнейшых апор дзяржавы, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускае правасуддзе: гістарычны вопыт і сучаснасць», перадае БелТА.


«Дазвольце ад імя дэпутатаў сардэчна павіншаваць прадстаўнікоў судзейскага корпуса і работнікаў Вярхоўнага Суда з надыходзячым юбілеем. Асаблівыя віншаванні хачу адрасаваць ветэранам Вярхоўнага Суда, якія ўнеслі бясцэнны ўклад у развіццё айчыннай юрыдычнай навукі і практыкі. Ваша прысутнасць у гэтай зале — прамы доказ захавання лепшых традыцый і пераемнасці пакаленняў, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — Высокі акадэмічны ўзровень форуму падкрэслівае выключную важнасць пытанняў, якія нам трэба будзе абмеркаваць».

Устойлівая, незалежная і эфектыўная судовая ўлада з’яўляецца адной з найважнейшых апор дзяржавы ва ўмацаванні суверэнітэту і забеспячэнні паступальнага развіцця, адзначыў спікер. «На працягу стагоддзя Вярхоўны Суд з гонарам выконваў свой абавязак перад Айчынай. І сёння вы працягваеце знаходзіць годныя адказы на няпростыя выклікі эпохі — выразна, спакойна, прафесійна», — падкрэсліў ён.

Сёння Вярхоўны Суд ва ўзаемадзеянні з Беларускім дзяржаўным універсітэтам праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Беларускае правасуддзе: гістарычны вопыт і сучаснасць», да ўдзелу ў якой запрошаны кіраўнікі ключавых дзяржаўных органаў нашай краіны, кіраўнікі і суддзі Суда ЕАЭС, Эканамічнага суда СНД, Вярхоўнага Суда Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі навуковай супольнасці. Сярод тэм, запланаваных да абмеркавання ўдзельнікамі канферэнцыі, — асноўныя вынікі рэформы сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь, роля кіраўніка дзяржавы ў фарміраванні і ўмацаванні сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, узаемадзеянне судовай і заканадаўчай улады ў кантэксце развіцця нацыянальнага права, трансфармацыя юрыдычнай адукацыі ва ўмовах сучасных выклікаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».