Вы тут

Новым экспанатам папоўніліся багатыя фонды Чэрвеньскага краязнаўчага музея


Калі гаварыць пра перыяды нашай гісторыі — гэты экспанат даволі малады, ён усяго толькі з мінулага стагоддзя. Жыхар раёна перадаў музею газету «Чэрвеньскі партызан». Яе выпускалі падпольшчыкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на часова акупаванай фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі. Дакумент партызанскага друку папоўніў вялікія музейныя фонды матэрыялаў, якія яскрава прадстаўляюць вехі нашага мінулага.


Пра гэта багатае мінулае практычна немагчыма дэталёва распавесці за адну экскурсію па залах краязнаўчага музея. Зразумела, што сёняшняя экспазіцыя прадстаўляе гісторыю стагоддзяў і тысячагоддзяў ў сканцэнтраванай форме. Таму і я, рыхтуючы гэты фотарэпартаж, вырашыў паказаць толькі некаторыя экспанаты музея, з якімі звязаны факты, асобы, падзеі ад нашай касмічнай эпохі да часоў самых аддаленых, калі дзесяткі тысяч гадоў таму тут пражывалі маманты. На фота вы ўбачыце, як выглядае экспазіцыя, некаторыя рэчы з ужытку нашых продкаў. Асобна выдзелена тэма розных рэлігій і канфесій, якія здаўна ў агульнай згодзе былі прадстаўленыя ў гэтым краі. З асобай цікаўнасцю затрымліваюцца наведвальнікі каля стэндаў з матэрыяламі пра чэрвеньскіх партызан і падпольшчыкаў, пра створаную імі тыпаграфію, майстэрню па рамонту зброі. 

Калі дагістарычныя выкапні тысячагоддзямі знаходзіліся ў зямных глыбінях, то касмічны карабель (ёсць у музеі і яго макет) узняўся над нашай планетай на вышыню ў многія сотні кіламетраў. У такім караблі здейсніў свае палёты ўраджэнец Чэрвеня Алег Навіцкі.

Прапаную наведвальнікам сайта прайсціся па музейных залах разам з выдатнай знаўцай мясцовай гісторыі — старэйшым навуковым супрацоўнікам Ірынай Вабішчэвіч. Дадам, што гэты музей часта паказвае перасоўныя тэматычныя выставы са сваіх фондаў у навучальных установах раёна і працоўных калектывах. 

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?