Вы тут

Мастацкая галерэя Савіцкага. Фотарэпартаж


Калі гуляеш па Верхняму гораду так ці інакш звяртаеш увагу на цікавы будынак, які цудоўна ўпісваецца ў архітэктуру гістарычнага цэнтра сталіцы. Размова ідзе аб былой гарадской сядзібе XVIII стагоддзя з прыбудовай, у якой зараз размяшчаецца мастацкая галерэя Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. 


У новым статусе яна ўпершыню адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў 7 верасня 2012 года. Асаблівасць музея ў тым, што тут размешчана і мастацкая галерэя беларускага мастака, і экспазіцыя, звязаная з гісторыяй сядзібы.

Пад мастацкую галерэю адведзена дзесяць залаў на другім паверсе. У іх прадстаўлена больш за 1000 экспанатаў, якія ахопліваюць асноўныя этапы творчасці Савіцкага. Таксама тут ёсць рэканструкцыя інтэр’ера майстэрні і рабочага кабінета мастака.

Чатыры залы на першым паверсе музея адведзены пад рэканструкцыю гістарычных інтэр’ераў жылых памяшканняў сядзібнага дома. Наведвальнікі могуць пабываць у гасцінных, кабінеце і тагачаснай бібліятэцы.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.