Чым жывуць сёння беларускія радыёстанцыі, як адказваюць на выклікі часу і на што арыентуюцца пры стварэнні кантэнту, абмеркавалі падчас нядаўняга круглага стала «Беларускае радыё ў сучасным свеце».
Як адзначыў генеральны прадзюсар Беларускага радыё, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі індустрыі радыёвяшчання Барыс Васюкевіч, радыё па-ранейшаму мае высокі попыт з боку аўдыторыі: «Па міжнародных справаздачах, апублікаваных па лініі ЮНЕСКА і ААН, і па сістэме нашых медыявымярэнняў мы бачым, што радыё застаецца адным з самых папулярных, надзейных і часта выкарыстоўваемых СМІ ў свеце. На першым месцы па запатрабаванасці знаходзяцца такія сегменты кантэнту, як навіны, музыка і прагноз надвор'я».
Не абмінулі ўвагай прадстаўнікі айчыннай радыёпрасторы таксама прэзентацыю мерапрыемстваў і праектаў, прымеркаваных да Году міру і стварэння. У прыватнасці, дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Максім Угляніца распавёў пра два ключавыя праекты сваёй радыёстанцыі, у якіх тэма міру і стварэння стане ключавой. Першы — даўно любімы і знаёмы многім «Маладыя таленты Беларусі», другі — Рэспубліканскі конкурс падкастаў, дзе ўдзельнікі змогуць выкласці свае думкі па зададзенай тэме. «Ён, перш за ўсё, арыентаваны на школьнікаў, студэнтаў, тых, хто бачыць сваё далейшае жыццё і прафесію ў журналістыцы ці ўвогуле ў медыясферы, — адзначыў кіраўнік радыёстанцыі.
Асобна спыніліся і на пытаннях, што маюць дачыненне да знакавага праекта — запуску нацыянальнага радыёплэера. Знайсці і ацаніць работу гэтага прадукту можна на сайце radіoplayer.by альбо ў мабільным дадатку. Дарэчы, цяпер вырашаецца пытанне яшчэ па некалькіх дадатках — версіі для аўтамабіляў, якія маюць андроід-сістэму, і для смарт-калонак. А ўвогуле ў плэеры прадстаўлены 32 радыёстанцыі з 42 тэхнічна і тэарэтычна магчымых. Яго стваральнікі і распрацоўшчыкі адкрытыя для водгукаў і прапаноў.
Алена ДРАПКО
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.