Вы тут

На канікулах школьнікі не толькі адпачнуць, але і папоўняць інтэлектуальны багаж


Цікава і з карысцю правядуць час вучні 1-2-х класаў Міншчыны. У перыяд дадатковых зімніх канікул з 20 па 26 лютага яны змогуць адпачыць у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.


Фота: pixabay.com

У сярэдняй школе № 24 горада Барысава будзе працаваць спартыўна-патрыятычная змена. У яе межах для хлопчыкаў і дзяўчынак прапаноўваюцца майстар-класы «Вясёлыя гульні нашага дзяцінства», віктарына «Край, у якім мы жывём». Выхаванцы таксама прымуць удзел у раённым фотаконкурсе-чэленджы «У аб’ектыве гісторыя маёй Радзімы».

У сярэдняй школе № 4 горада Жодзіна малодшым школьнікам прапануюць стаць удзельнікамі праекта «Жодзіна — горад шчаслівых людзей», які ўключае ў сябе відэаэкскурсію «Наш любімы горад», прысвечаную Году міра і стварэння. Кожны вучань зможа паўдзельнічаць у гульні «Падарожжа ў часе па родным горадзе», у мерапрыемствах і спартыўных спаборніцтвах «Вясёлыя турысты», «Задорныя рабяты».

У аздараўленчым лагеры «Сяброўства» на базе гімназіі № 7 Маладзечна для школьнікаў запланавана праграма «Нясумныя канікулы», дзе яны змогуць прадэманстраваць свае музычныя, танцавальныя таленты. Напрыканцы дзяўчынак і хлопчыкаў чакае дыскатэка «Зімовыя хіты — 2023».

Для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Сяброўства», што дзейнічае на базе сярэдняй школы № 12 горада Слуцка, будуць арганізаваны тэматычныя дні: бяспекі «Правілы бяспекі вучы — заўжды спатрэбяцца», здароўя і пазітыву «Быць здаровым, жыць актыўна — гэта стыльна», сяброўства і дабрыні «Вучыцеся сябраваць і дабро тварыць», карысных ведаў «Жыць без ведаў цяжка, веды — наша сіла».

Усяго падчас канікул у аздараўленчых лагерах адпачнуць 1 800 малодшых школьнікаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.