Вы тут

Ігар Петрышэнка сустрэўся з Дзмітрыем Мезенцавым


Стварэнне медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы — адно з важнейшых пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сацыяльна-гуманітарнай сферы, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, паведамляе БелТА.


Ігар Петрышэнка і Дзмітрый Мезенцаў абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы культуры, адукацыі і спорту. «Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў сацыяльна-гуманітарнай сферы актыўна развіваецца. Мы бачым, што штогод супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы напаўняецца рознымі культурнымі праектамі, якія камфортныя і для беларусаў, і для расіян. Думаю, нам трэба прадаўжаць гэты напрамак, каб культурны складнік нашага супрацоўніцтва быў у авангардзе ўсіх інтэграцыйных працэсаў, — адзначыў Ігар Петрышэнка. — Важна таксама абмеркаваць пытанні ў сферы адукацыі і маладзёжнае ўзаемадзеянне. Моладзь павінна быць прасякнута ідэяй інтэграцыйнага супрацоўніцтва і далей развіваць яго. У нас ужо ёсць шэраг канкрэтных прапаноў». На фоне ўсіх цяжкасцей прадаўжаецца і супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, ключавое пытанне сустрэчы і супрацоўніцтва дзвюх краін — стварэнне медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы. «Мы зацікаўлены. Напрацаваны адпаведныя канцэптуальныя прапановы. Як сказаў Прэзідэнт Беларусі, мы зможам стварыць магутны, сучасны і эфектыўны медыяхолдынг, які будзе паказваць беларусам і расіянам усё, што робіцца ў рамках Саюзнай дзяржавы», — рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?