Вы тут

Беларусь думае аб міры


Падчас размовы Прэзідэнта з замежнымі і беларускімі журналістамі, якая днямі незапланавана адбылася ў Палацы Незалежнасці, як заўсёды, з вуснаў кіраўніка дзяржавы прагучалі канцэптуальныя рэчы. Прадказальна, што найбольшая колькасць пытанняў, адрасаваных Аляксандру Лукашэнку, была звязана з канфліктам ва Украіне. І яшчэ больш прадказальна, што, адказваючы нават на самыя вострыя з іх, беларускі лідар казаў выключна аб міры.


Фота: БелТА

«Толькі мір!» — неаднаразова падкрэсліваў у гутарцы з прадстаўнікамі масмедыя Прэзідэнт. І прапаноўваў шляхі вырашэння гэтага канфлікту. У тым ліку Мінск гатовы даць пляцоўку для перагавораў прэзідэнтаў Расіі і Украіны. З мэтай вырашэння сітуацыі Аляксандр Лукашэнка запрасіў у Беларусь і Прэзідэнта ЗША. «Калі ў яго (Джо Байдэна. — «Зв».) ёсць жаданне, мы яго ў Мінску гатовы прыняць і сур'ёзна пагаварыць, калі ён хоча міру ва Украіне, — заўважыў беларускі лідар. — І нават Пуцін прыляціць у Мінск. І сустрэнемся тут утрох: два «агрэсары» і «міралюбівы» прэзідэнт. Чаму не — для спынення вайны?»

Ужо не першы раз з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі на ўвесь свет прагучала, што Беларусь хоча міру і многае гатова зрабіць для гэтага. Як звярнуў увагу старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй САВІНЫХ, запрашэнне Прэзідэнтам Беларусі Байдэна, які плануе наведаць Варшаву, прыехаць у Мінск і правесці перагаворы з Уладзімірам Пуціным па ўрэгуляванні ваеннай сітуацыі, у пэўным сэнсе было спробай зразумелым для грамадскасці і для журналістаў чынам паказаць, хто на самай справе з'яўляецца рэальным праціўнікам урэгулявання. «Так, Злучаныя Штаты Амерыкі, выкарыстоўваючы свае глабальныя сродкі масавай інфармацыі, пастаянна робяць укіды ў грамадскую прастору аб неабходнасці перагавораў і ўрэгулявання, аднак у рэальнасці менавіта адміністрацыя Прэзідэнта ЗША з'яўляецца галоўнай перашкодай для правядзення гэтых перагавораў, — адзначыў парламентарый. — Яны (ЗША. — «Зв».) не зацікаўлены ў міры і не хочуць урэгулявання. Яны хочуць працягваць гэтую вайну, выцягваючы рэсурсы Расіі. Менавіта для гэтага яны трэніруюць украінскіх вайскоўцаў, накіроўваючы туды тэхніку і, што, дарэчы, важна, дазваляюць сваім ваеннаслужачым ехаць ва Украіну і ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у якасці наёмнікаў, салдат удачы. Менавіта яны зацягваюць гэты канфлікт і ствараюць умовы для таго, каб людзі пакутавалі».

Па меркаванні Андрэя Савіных, па гэтай прычыне, такі візіт не адбудзецца. «Але Беларусь чарговы раз паказвае сваю прыхільнасць міру, паколькі мы не хочам ваяваць на чужой тэрыторыі і не будзем гэтага рабіць, — акцэнтаваў увагу дэпутат. — Пры гэтым нам не трэба нічога нікому даказваць. Мы заўсёды былі бокам, які выступае за ўрэгуляванне, заўсёды былі гатовы дапамагчы бакам канфлікту. І, Прэзідэнт гэта падкрэсліў, мы не можам прымаць за іх рашэнні, але калі ад нас нешта залежыць, мы заўсёды гэта зробім».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?