Вы тут

ДТЗ у Смалявіцкім раёне — загінула 11 чалавек


Учора каля 15.00 на 9-м км аўтадарогі Р-69 (Смалявічы – Шацк) адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршрутным таксі, паведамляе МУС.


11 чалавек загінулі, 10 дастаўлена для аказання медыцынскай дапамогі ў бальніцу.

На месца здарэння асабіста выехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

У цяперашні час супрацоўнікі міліцыі аказваюць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху і забяспечваюць аб’езд месца дарожна-транспартнага здарэння.


10 пацыентаў шпіталізавалі ў мясцовую ЦРБ

Спецыялісты хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавалі ў Смалявіцкую ЦРБ 10 пацыентаў, у тым ліку двое дзяцей (11 і 17 гадоў), паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Некаторыя пацярпелыя знаходзяцца ў аддзяленнях рэанімацыі, дваіх шпіталізавалі ў аддзяленні хірургіі. Траім цяпер праводзяць аперацыі.

На дапамогу мясцовым урачам з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі выехала брыгада спецыялістаў-траўматолагаў. Акрамя таго, з абласных дарослай і дзіцячай бальніц прыбылі пазаштатныя спецыялісты — анестэзіёлагі-рэаніматолагі і хірургі. Разгорнутыя тры аперацыйныя, праводзіцца супрацьшокавая тэрапія. У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што ўрачы робяць усё магчымае, каб стабілізаваць стан пацыентаў.

Для правядзення рэспубліканскага лячэбнага кансіліуму на месца выехаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.


СК шукае відавочцаў смяротнага ДТЗ у Смалявіцкім раёне

Следчыя працуюць на месцы смяротнага ДТЗ у Смалявіцкім раёне, паведамілі ў Следчым камітэце.

Следчыя абласнога ўпраўлення і цэнтральнага апарата СК, выкарыстоўваючы перасоўную крыміналістычную лабараторыю, з удзелам спецыялістаў ГКСЭ і супрацоўнікаў ДАІ працуюць на месцы інцыдэнту. Устанаўліваюцца асобы загінулых.

Фота: БелТА.

Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара і яго першы намеснік Алег Шандаровіч каардынуюць працу следча-аператыўнай групы.

Распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб) КК Беларусі.

Следчыя звяртаюцца да відавочцаў смяротнай аварыі з просьбай пазваніць па тэлефоне: 8 (017) 389-50-02.


Піневіч: Шасцёра пацярпелых у ДТЗ пад Смалявічамі знаходзяцца ў цяжкім стане, трое — у сярэднім

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч распавёў журналістам пра стан пацярпелых у ДТЗ на трасе Р69 у Смалявіцкім раёне, паведамляе БелТА.

Як растлумачыў міністр аховы здароўя, «цяпер ідзе барацьба за жыццё ўсіх дзевяці пацыентаў. Канкрэтныя прагнозы будуць ясныя пасля заключэння кансіліуму».

З 9 пацыентаў — 3 у стане сярэдняй ступені цяжкасці, 6 — у цяжкім стане. «Працуе брыгада спецыялістаў — Смалявіцкай ЦРБ, Мінскай абласной бальніцы, РНПЦ — траўматалогіі і артапедыі, неўралогіі і нейрахірургіі, псіхічнага здароўя. Пацыентам аказваецца ўся максімальная дапамога ў тым ліку каб падрыхтаваць да транспарціроўкі ў іншыя ўстановы», — сказаў Дзмітрый Піневіч. Аднаго пацыента ўжо транспартавалі ў абласную бальніцу. «Мы пакуль плануем, пасля стабілізацыі стану перавезці 4 пацыентаў у абласную бальніцу. Адна пацыентка паступіць у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, яшчэ трое — у Цэнтр спалучанай траўмы БХМД, дзяўчынка — у РНПЦ дзіцячай хірургіі», — сказаў ён.


Рух на ўчастку дарогі Р69 абмежаваны

Рух на ўчастку Р69, дзе 11 чалавек загінулі ў аварыі, абмежаваны, паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Аб’езд для кіроўцаў транспартных сродкаў магчымы па аўтадарогах Пекалін-Шыпяны, Шабуні — Верхмень і аўтамабільнай дарозе М1.


Усе пацярпелыя ў ДТЗ пад Смалявічамі пацыенты пераведзены ў іншыя медустановы

Паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Удакладняецца, што пяць пацыентаў перавезены ў абласную бальніцу, трое — у цэнтр спалучанай траўмы БХМД, дзяўчынка — у РНПЦ дзіцячай хірургіі.

Фота: ТГ-канал МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?