Вы тут

Прэзідэнт — паслу Ірана: Нам трэба пераходзіць ад простага гандлю да кааперацыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саідам Яры, чыя дыпламатычная місія ў нашай краіне завяршаецца. 


Напачатку сустрэчы Прэзідэнт заўважыў: «Натуральна, мы маглі б зрабіць значна болей. Але ўсё тое, што было зроблена ў гэты перыяд вашай працы ў Беларусі, стане асновай, падмуркам нашых будучых адносін. Больш маглі зрабіць, але сітуацыя, якая складваецца ў свеце і вакол Ірана і Беларусі, на шчасце, прымушае нас быць бліжэй і шукаць тыя формы супрацоўніцтва, якія сёння запатрабаваны».. 

Прэзідэнт анансаваў свой візіт у Іран у сярэдзіне сакавіка. Ён выказаў упэўненасць, што гэта будзе значная сустрэча і перагаворы ў Іране выведуць краіны на больш высокі ўзровень супрацоўніцтва. «Але галоўнае — мы не павінны страціць гэты момант, каб наладзіць нашыя адносіны на больш высокім узроўні». — падкрэсліў беларускі лідар.

Падчас нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным прэзідэнт Расіі расказаў аб сумесным праекце Расіі, Азербайджана і Ірана па будаўніцтве чыгуначнага і аўтамабільнага шляху «Поўнач-Поўдзень». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок таксама вельмі зацікаўлены ў гэтым праекце. 

«Я не стану гаварыць аб значнасці тавараабароту паміж нашымі краінамі. Ён нармальны, але хацелася б, каб ён быў больш аб’ёмны. Але скажу толькі адно: нам трэба пераходзіць ад простага гандлю да кааперацыі. Нам трэба разам у Іране і Беларусі ствараць сумесныя вытворчасці. Вы бачыце, што задач перад нашымі дзяржавамі, перад кіраўніцтвамі краін стаіць шмат. І я вельмі спадзяюся, што ваша далейшая праца, у тым ліку і ў Тэгеране, будзе спрыяць паглыбленню нашых адносін. Я думаю, вы асабіста будзеце ў гэтым зацікаўлены», — адзначыў Прэзідэнт. 

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Ірана ў 2022 годзе актыўна развівалася. Узаемны тавараабарот перавысіў 100 мільёнаў долараў, што ў тры разы вышэй за паказчыкі за 2021 год. Беларускі экспарт у Іран павялічыўся амаль у 6 разоў. У гэтую краіну пастаўляліся ў асноўным калійныя ўгнаенні, спецыфічныя тавары, лесаматэрыялы, сінтэтычныя ніткі. З Ірана імпартаваліся арэхі, свежая садавіна, масла, гародніна, салата латук

Адносіны паміж Іранам і Беларуссю зараз знаходзяцца на піку развіцця

У размове з журналістамі Саід Яры адзначыў, што падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка закрануў важныя пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін. Пасло назваў маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Іран гістарычным момантам у развіцці адносін паміж краінамі. 

«На парадку дня і ў палітычным, і ў эканамічным і гандлёва-эканамічным плане вельмі важныя пытанні. Адносіны паміж Іранам і Беларуссю зараз знаходзяцца на піку развіцця. Мы ўпэўнены, што пасля візіту кіраўніка дзяржавы нашы адносіны будуць развівацца яшчэ лепш. Гэты візіт адбудзецца напярэдадні 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі дзяржавамі. 2023 год будзе аб’яўлены годам дружбы з Беларуссю і вельмі важна, што якраз у гэты час кіраўнік вашай дзяржавы наведае Іран», — падкрэсліў Саід Яры. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.