Вы тут

Закон аб абароне персанальных даных пераклалі на беларускую мову


З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных (НЦАПД) у якасці грамадскай ініцыятывы падрыхтавалі пераклад Закона аб абароне персанальных даных на беларускую мову.


Знайсці версію на роднай мове можна на беларускамоўнай версіі сайта цэнтра https://cpd.by/be, а таксама спампаваць яго ў фармаце Word ці PDF. Супрацоўнікі НЦАПД, дарэчы, гавораць паміж сабой толькі па-беларуску.

— Рыхтуючы пераклад, мы правялі значную і ўдумлівую работу. Вялікую ўвагу надалі асаблівасцям перакладу юрыдычнай тэрміналогіі, што, несумненна, пасадзейнічае глыбокаму разуменню прававых норм заканадаўства аб персанальных даных, — паведаміла Вольга ШЫБКО, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыйных паслуг і сувязяў з грамадскасцю НЦАПД.

Па даных ААН, у свеце налічваецца каля сямі тысяч моў, 2,5 тысячы з якіх — на мяжы знікнення. Таму Дзень роднай мовы — яшчэ адна прычына ўзгадаць пра нашу беларускасць.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.