Вы тут

Валерый Равенка правёў брыфінг для аташэ


Начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўнік Валерый Равенка правёў брыфінг для аташэ па пытаннях абароны замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 18 замежных дзяржаў.


Мерапрыемства носіць штогадовы характар і прадугледжвае асвятленне актуальных пытанняў дзейнасці Узброеных Сіл. У рамках брыфінгу дадзена ацэнка ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая існуе, абазначаны кірункі будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, у тым ліку звязаныя са змяненнямі ў падрыхтоўцы войскаў і іх пераабсталяваннем на новыя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

— У 2022 годзе мы сталі сведкамі рэзкага абвастрэння ваенна-палітычнай сітуацыі вакол Рэспублікі Беларусь і ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне ў цэлым, — адзначыў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўнік Валерый РАВЕНКА. — Вельмі негатыўныя тэндэнцыі працягваюцца і ў 2023 годзе. Геапалітычнае супрацьборства паміж цэнтрамі сілы — калектыўным Захадам і Расійскай Федэрацыяй — выйшла ў 2022 годзе на беспрэцэдэнтны ўзровень: свет апынуўся перад пагрозай чарговай сусветнай вайны. Ваенная сіла, на жаль, па-ранейшаму застаецца вырашальным інструментам урэгулявання міждзяржаўных супярэчнасцяў.

Як заўважыў Валерый Равенка, перагаворны працэс ужо не разглядаецца ў якасці міжнароднага інструментарыя па ўрэгуляванні канфліктаў, а заключаныя дамоўленасці, накіраваныя нібыта на перамір’е і пошук кампрамісаў, служаць прыкрыццём падрыхтоўкі да маштабнай вайны. Пра гэта сведчаць выказванні асобных еўрапейскіх палітыкаў у дачыненні да заключаных Мінскіх пагадненняў па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

— У цэлым міжнароднае становішча, якое складваецца вакол Рэспублікі Беларусь, мы характарызуем як крызіснае, якое мае на ўвазе наяўнасць прамых пагроз ваеннай бяспецы Рэспублікі Беларусь, — звярнуў увагу начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва. — Найперш гэтыя пагрозы звязаныя з паскоранай маштабнай мілітарызацыяй Еўрапейскага кантынента і паступальным нарошчваннем паблізу нашых меж замежнай ваеннай прысутнасці.

Як паведамілі ў Мінабароны, у Еўропе на пастаяннай аснове дыслакуецца больш за 60 тысяч вайскоўцаў ЗША, абсталяваных сучасным ударным узбраеннем, а таксама каля 34 тысяч салдат НАТА ў рамках так званага ўзмацнення ўсходняга флангу альянсу і праводзімых аперацый і місій ва Усходняй Еўропе, з якіх звыш 22 тысяч сканцэнтраваны непасрэдна ў Польшчы і краінах Балтыі. Па сутнасці, сфарміраваны ўмовы, пры якіх на аснове ўжо разгорнутых воінскіх часцей і падраздзяленняў аб’яднаных узброеных сіл НАТА ў самыя кароткія тэрміны могуць быць створаны ўдарныя групоўкі войскаў для іх прымянення на беларускім напрамку. 

Кажучы пра пагрозу з боку Украіны, Валерый Равенка паведаміў, што на высокім узроўні захоўваецца разведвальная дзейнасць супраць нашай краіны з задзейнічаннем разведгруп, прымяненнем беспілотных лятальных апаратаў. Перыядычна адбываецца парушэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы. «Верагоднасць узнікнення ўзброеных правакацый, здольных перарасці ў прыгранічныя інцыдэнты, застаецца высокай ужо на працягу доўгага часу, — удакладніў начальнік дэпартамента. — Пры гэтым калі раней правакацыі намі толькі фіксаваліся, то цяпер мы перайшлі да захадаў адэкватнага рэагавання на іх».

Пры гэтым прадстаўнік абароннага ведамства падкрэсліў, што гэтая рэакцыя максімальна стрыманая. «Мы разумеем, што ад нашай вытрымкі залежыць, ці застанецца ўзброены канфлікт ва Украіне ў бягучых рамках, або стане больш маштабным», — удакладніў Валерый Равенка. 

Відавочным фактам, па яго словах, з’яўляецца значнае паглыбленне супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй у інтарэсах забеспячэння абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы ва ўмовах супрацьстаяння бягучым выклікам і пагрозам. Шчыльнае ўзаемадзеянне з Расіяй на стратэгічным узроўні будзе прадоўжана і ў бягучым годзе. Запланавана звыш 150 сумесных мерапрыемстваў рознай скіраванасці. Ключавым мерапрыемствам аператыўнай і баявой падрыхтоўкі стане сумеснае аператыўнае вучэнне ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза – 2023», якое пройдзе на тэрыторыі Расіі з 22 па 26 верасня. 

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».