Вы тут

Чым стаў адметны Міжнародны дзень роднай мовы для мінскай бібліятэкі - філіяла № 13


Гэта бібліятэка размясцілася ў Завадскім раёне сталіцы і ўжо больш за семдзесят гадоў з’яўляецца прыцягальным месцам для наведвальнікаў усіх узростаў. 


— Наша бібліятэка па праву завецца сямейнай, — расказала загадчыца Алена Мароз. — Гэта азначае, што ўся наша літаратура і перыядычныя выданні, усе нашы мерапрыемствы разлічаныя на любога чытача ў сям’і. Дзіцячая зала багатая на выданні айчынных і замежных аўтараў, у зале для дарослых таксама мноства кніг на любы густ. Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, якая аб’ядноўвае усе пакаленні, калектыў падрыхтаваў святочную праграму для малодшых школьнікаў і для дарослых чытачоў. Вучні паслухаюць займальны расповед пра дзіцячую літаратуру, паглядзяць мульцікі, убачаць інсцэніроўку беларускай казкі ў нашым тэатры лялек «Маладзічок». Артысты тэатра — супрацоўнікі бібліятэкі. 

Пасля лялечнага спектакля маленькія наведвальнікі перамясціліся ў файе, дзе іх чакала цікавая экскурсія па экспазіцыі «Бабулін куток». Супрацоўнікі бібліятэкі сабралі шмат прадметаў даўніны з ужытку тагачасных сялян і гараджан. Аповед пра гэтыя экспанаты стаў сваеасаблівым працягам размовы пра скарбы роднай мовы. Малеча таксама с задавальненнем бавілі час у кутку побач з кніжнымі паліцамі — там, як дома, можна было ўтульна размясцца на вялізнай мяккай канапе і крэслах.

Дарослыя наведвальнікі тым часам знаходзіліся ў галоўнай зале, дзе на вялікім экране паказвалі прэзентацыю літаратурна-паэтычнай імпрэзы пад назвай «Шануйце ж мову нашую...» Прысутныя даведаліся пра гісторыю міжнароднага свята, пачулі шмат новага пра скарбы беларускай мовы, чыталі вершы.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.