Вы тут

Як праходзіла рэспубліканская дыктоўка


Міжнародны дзень роднай мовы — цудоўнае свята. Яно было заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Беларусь не стала выключэннем. У нашай краіне дзень роднай мовы адзначаецца шэрагам мерапрыемстваў. Адно з іх — рэспубліканская дыктоўка, ініцыяваная старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі акадэмікам Уладзімірам Гусаковым.


Дырэктар Інстытута лінгвістыкі імя Якуба Коласа Ігар Капылоў з прыемнасцю адзначыў, што цікаўнасць да дыктоўкі з кожным годам толькі расце. Па яго словах, у гэтым годзе на яе запісалася больш за 9 тысяч чалавек. Прадстаўлены ўсе 118 раёнаў Беларусі. Акрамя таго, ёсць удзельнікі з-за мяжы: з Канады, Італіі, Германіі, Чарнагорыі, Сербіі, Грузіі і нават з далёкай Аляскі.

Дырэктар Інстытута лінгвістыкі, імя Якуба Коласа Ігар Капылоў

Сёлета тэкст для дыктоўкі быў абраны невыпадкова. «Беларусь — краіна — мара» — менавіта такая назва ў тэкста, напісанага Уладзімірам Гусаковым спецыяльна для гэтага мерапрыемства. Там распавядаецца пра прыгажосць нашай прыроды, пра няпростую гісторыю краіны, пра тую веліч, якой дасягнула Беларусь у мірны час.

Самыя граматныя ўдзельнікі атрымалі пасля дыктоўкі падарункі: тлумачальныя слоўнікі і сертыфікаты пра ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.