Вы тут

«Застылая музыка» ў мініяцюры


Жыхар гарадскога пасёлка Ушачы Аляксандр Качынскі ў трыццаць сем гадоў здзейсніў даўнюю мару — пачаў майстраваць аб'ёмныя макеты будынкаў — помнікаў мясцовага значэння. Ім ужо зроблены маленькія копіі Музея народнай славы і Дома культуры. А пачалося захапленне з макета двухкупальнай царквы рускага паўночнага стылю —  і гэта была фантазія і вольная трактоўка «архітэктара». Аляксандра ведаюць у райцэнтры як майстра на ўсе рукі: рамантуе мэблю, ад свайго бацькі навучыўся рамантаваць аўтамашыны — а яшчэ яго паважаюць як заўзятага рыбака. Пра новае захапленне Качынскага ўшачане даведаліся падчас правядзення апошніх раённых Дажынак — калі майстар выставіў напаказ свой першы твор.


— З дзяцінства цягнула да дрэва, наведваў дзіцячы гурток разьбы і заўсёды знаходзіў цікавы занятак для душы. А рукі і тады, і сёння цягнуцца да рыштунку, — дзеліцца думкамі для гэтага маленькага інтэрв'ю Аляксандр. — Мае «будынкі» зроблены выключна па інтуіцыі, так сказаць на вока, нават не ведаю іх прапарцыянальнасці да арыгіналаў, але прытрымліваюся архітэктурнага падабенства і стараюся захоўваць шматлікія дэталёвыя нюансы.

Аляксандр працуе рабочым па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў сферы культуры: клубаў, дамоў культуры, бібліятэк, дзіцячай школы мастацтваў — і не збіраецца мяняць пасаду. Над сваімі творамі «варожыць» у вольны час — у выхадныя і святы. У планах «міні-архітэктара» — «узвесці» старажытны касцёл і новаўзведзеную мясцовую царкву, райвыканкам і бібліятэку. А на гэтым здымку Аляксандр з макетам на фоне арыгінала — раённага Дома культуры.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.