Вы тут

Камерцыйная касмічная індустрыя Кітая набірае абароты


У камерцыйным касмічным сектары Кітая было зарэгістравана больш чым 370 кампаній, а аб’ём фінансавання інвестыцый усяго галіновага ланцужка склаў каля 40 мільярдаў юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як адзначаюць эксперты, хуткаму развіццю камерцыйнай касмічнай галіны Кітая садзейнічалі меры дзяржаўнай падтрымкі. У лістападзе 2014 года Дзяржсавет КНР упершыню прапанаваў заахвочваць удзел прыватнага капіталу ў будаўніцтве грамадзянскай касмічнай інфраструктуры. У 2015 годзе Дзяржаўны камітэт па развіцці і рэформах, Міністэрства фінансаў, Дзяржаўнае ўпраўленне абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці і іншыя ведамствы Кітая заклікалі прыватныя прадпрыемствы развіваць камерцыйную касмічную галіну.

У Кітаі існуе вялізны рынкавы попыт у камерцыйным касмічным сектары. Згодна з Белай кнігай «Касмічная дзейнасць Кітая-2021», выпушчанай Інфармацыйным бюро Дзяржсавета КНР, у бліжэйшыя пяць гадоў краіна будзе развіваць касмічны турызм, касмічную біяфармацэўтыку, ачыстку касмічнага смецця, паслугі па касмічных эксперыментах і іншыя новыя бізнес-мадэлі касмічнай эканомікі для павелічэння маштабаў. павышэння эфектыўнасці галіны.

Стварэнне поўнага прамысловага ланцужка таксама спрыяе развіццю камерцыйнай касмічнай галіны Кітая. Напрыклад, у Паднябеснай мноства прадпрыемстваў, якія распрацоўваюць і вырабляюць камплектныя ракеты (цвёрдапаліўныя і вадкасныя), рухавікі і спадарожныя кампаненты. Што тычыцца камерцыйных спадарожнікаў, у Кітаі працуюць прадпрыемствы ў такіх ключавых сферах, як сувязь (Інтэрнэт рэчаў), вытворчасць спадарожнікаў дыстанцыйнага зандавання і спадарожнікаў для паляпшэння навігацыі. Да таго ж, вядучыя ў свеце касмічныя тэхналогіі і сістэма навуковых даследаванняў надалі мацнейшы імпульс развіццю камерцыйнай касмічнай прамысловасці Кітая.

Адпаведныя даныя сведчаць, што з 2015-га па 2021-шы гады камерцыйная аэракасмічная прамысловасць Кітая падтрымлівала сярэдні сукупны тэмп росту на ўзроўні 22,3 працэнта. У наступныя тры гады галіна будзе пашырацца тэмпамі росту больш чым 20 працэнтаў, і чакаецца, што налета яе аб’ём перавысіць 2,3 трыльёна юаняў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.