Вы тут

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 11 працэнтаў гадавых з 1 сакавіка


З 1 сакавіка 2023 года стаўка рэфінансавання зніжаецца з 11,5 працэнта да 11 працэнтаў гадавых. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы, паведамляе БелТА.


Таксама стаўка па крэдыце авернайт зніжаецца з 12,5 працэнта да 12 працэнтаў гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 10,5 працэнта да 10 працэнтаў гадавых.

«Інфляцыйныя працэсы, як і чакалася, прадаўжаюць запавольвацца. Гадавая інфляцыя ў студзені 2023 года знізілася да 12 працэнтаў з 12,8 працэнта ў снежні 2022 года. Трэндавая інфляцыя ўпала да 9,2 працэнта з 10,2 працэнта адпаведна. Тэмпы прыросту спажывецкіх цэн у апошнія месяцы складваюцца на нізкіх узроўнях. Гэта садзейнічае далейшаму запаволенню гадавой інфляцыі, якая, паводле ацэнак, знізіцца да адназначных значэнняў ужо да канца І квартала 2023 года», — расказалі ў банку.

Акрамя таго, паведамляецца, што ў студзені 2023 года захаваўся прыток рублёвых сродкаў насельніцтва ў банкі. Разам з тым ашчадны працэс застаецца стрыманым. Адначасова адзначаецца паскораны рост ліквіднага складніка грашовай масы, што можа паўплываць на дынаміку запаволення інфляцыі.

Наступныя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацыянальны банк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».