Удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, грамадскіх арганізацый, праваахоўных органаў, працоўных калектываў, дэпутаты, моладзь.
Яны прыйшлі на плошчу Славы са сцягамі, лозунгамі і транспарантамі. Бравым маршам прайшліся па плошчы вайскоўцы Магілёўскага гарнізона, падраздзяленні ўпраўлення ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, навучэнцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, ваенна-патрыятычных класаў. Да Вечнага агню і гранітных пліт з імёнамі герояў былі ўскладзены вянкі і жывыя кветкі.
«Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь аб’ядноўвае ўсе пакаленні беларусаў і з’яўляецца сімвалам мужнасці, гонару, адданасці да роднай зямлі», — падкрэсліў у сваёй прамове старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Ён нагадаў, што сёння вельмі важна не забываць пра подзвігі нашых бацькоў і дзядоў у Вялікай Айчыннай вайне, і нікому не дазваляць скажаць нашу гісторыю.
Сёння ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці і культурна-асветніцкай работы прайшоў святочны канцэрт для ветэранаў Узброеных сіл і вайскоўцаў Магілёўскага гарнізона.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота: БелТА
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.