Вы тут

Чарвякоў: Для далейшага росту эканомікі Беларусі створаны ўсе ўмовы


Цяпер створаны ўсе неабходныя ўмовы для далейшага росту эканомікі Беларусі. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, выступаючы з лекцыяй перад студэнтамі і выкладчыцкім складам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.


Фота: БелТА.

Кіраўнік эканамічнага ведамства падзяліўся меркаваннем аб геапалітычнай сітуацыі ў свеце, падрабязна расказаў аб рабоце ўрада па павышэнні ўстойлівасці галін эканомікі, супрацьдзеянні санкцыям, выніках 2022 года і планах на 2023-ы. «Беларуская эканоміка працуе ўстойліва, збалансавана. Сёння створаны неабходныя ўмовы для яе далейшага росту. Са студзеня назіраем аднаўленчыя трэнды ў прамысловасці, будаўнічай галіне. Стабільна прырастае сельская гаспадарка», — адзначыў Аляксандр Чарвякоў.

Асаблівую ўвагу міністр надаў развіццю кампетэнцый будучых спецыялістаў. «Свет імкліва развіваецца. Адкрываюцца новыя высокатэхналагічныя вытворчасці, укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі і абсталяванне. У наймальнікаў растуць патрабаванні да ўзроўню кваліфікацыі кадраў. Вельмі важна трансфармаваць іх у канкрэтныя навыкі і кампетэнцыі. Ад гэтага залежыць ваша канкурэнтаздольнасць на рынку працы і, адпаведна, узровень будучага дабрабыту», — звярнуўся міністр да студэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.