Яшчэ ўчора, здавалася, вы кляліся ў каханні і любавалiся адзін адным. Сёння ж — сваркі, маніпуляцыі, здрады. Многія з нас жывуць у залежных адносінах ад мужчыны, называючы гэта каханнем. Нам уласціва не заўважаць, што пад маскай кахання хаваецца нездаровая прыхільнасць да чалавека. Здаецца, што жанчына з высокім інтэлектам здольная адрозніць здаровыя адносіны ад разбуральных. А што ж насамрэч адбываецца ў жаночай галаве?
«Жанчына-ахвяра» баіцца застацца адна, таму гатова мірыцца з агрэсіўнымі, разбуральнымі паводзінамі партнёра. Яе ўстаноўка — «калі я не ў адносінах, то я ніхто, таму буду хоць з кімсьці» — прыводзіць толькі да знішчэння самаацэнкі.
Вельмі часта сэнс свайго жыцця жанчыны бачаць толькі ў мужчыне: «я без яго памру», «мне патрэбен толькі ён і ніхто іншы», «мне дрэнна без яго». Гэта сведчыць пра тое, што ў чалавека няма іншых крыніц радасці, якія маглі б яго падтрымаць, калі партнёр раптам сыдзе цi знікне. Гэта адназначна не каханне. Гэта эмацыйная залежнасць. Па сутнасці, жанчына робіць іншага чалавека адказным за сваё шчасце. Менавіта так з’яўляецца ахвярнасць у адносінах.
Асноўныя сімптомы ахвяры:
Сіндром ахвяры не дае асобе праявіць свае лепшыя якасці, рэалізаваць здольнасці і таленты. Замест шчаслiвай будучыні вымалёўваецца пустэча і невядомасць. Такі чалавек не ведае, чаго хоча, і не ўяўляе, як дасягаць мэты.
Зразумець, што гаворка ідзе не пра здаровае каханне, а пра празмерную эмацыйную прыхільнасць, дапаможа тэст. Прачытайце сцвярджэнні і адзначце тыя, што характарызуюць вас. Чым больш адказаў, на якія вы адказваеце «Так», тым мацней вы залежыце ад іншага чалавека.
Ахвяра здольная сама справіцца са сваімі праблемамі, але не жадае гэтага рабіць. І яна хоча жалю, які прымае за каханне. Любімая фраза «ахвяры»: «Так, але...». Напрыклад: «Так, я магу сысці ад мужа, але тады дзеці застануцца без бацькі».
Навучыцеся давяраць сабе, любіць сябе і шанаваць. Пазбягайце тых, з кім адчуваеце сябе непаўнавартаснай і знясіленай. Не трэба нікому даказваць, што вы вартыя кахання і павагі. Лепш быць адной, чым з тымі, хто забівае веру ў вас. Не імкніцеся быць ідэальнай і ўсім дагаджаць.
Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА
Фота: рexels.com
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.