Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні час для смелых грандыёзных планаў, ім забяспечана цудоўная будучыня. Абапірайцеся на старыя сувязі і старых, правераных сяброў. А вось з новымі знаёмымі лепш пакуль не гаварыць адкрыта. Чацвер — дзень выпраўлення памылак і недахопаў. У пятніцу ні ў якім разе не кідайце сваіх пачынанняў.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Не варта рухацца па звыклым коле, выходзьце на новыя абшары. Задумайцеся пра павышэнне прафесійнага ўзроўню. І зможаце закласці асновы для пазітыўных змен. Карысна будзе адысці ад традыцыйных прынцыпаў у рабоце і асабістым жыцці. У выхадныя адпраўляйцеся на шпацыр ці ў кіно.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні пры мінімуме намаганняў зможаце змяніць сваё жыццё да лепшага. Ужо панядзелак прынясе святочны настрой і рамантыку. Вы апыняцеся ў эпіцэнтры важных падзей, станеце сваім у вясёлай кампаніі цікавых людзей. І зразумееце, што вам добра і камфортна побач з каханым чалавекам.


РАК. На гэтым тыдні ёсць верагоднасць узнікнення крызісных сітуацый, аднак вы іх усе пераадолееце. Важна захоўваць спакой і добразычлівасць. Дробныя непрыемнасці не даставяць праблем, калі вы самі не будзеце іх шукаць. Турбавацца не варта, тым больш што ваш аўтарытэт на працы непарушны. У выхадныя пастарайцеся не прымаць катэгарычных рашэнняў у адносінах да блізкіх.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні стане зразумела, што ў вас ёсць свая пазіцыя па ключавых пытаннях. Калі з чымсьці нязгодныя, выказвайце свае пярэчанні адразу. Потым выпадку можа і не прадставіцца. У першай палове тыдня разбярыцеся з дробнымі бытавымі справамі, а другую палову лепш прысвяціць адпачынку. Каб атрымаць поспех, вам лепш стаць падобным да чарапахі, чым да гепарда: «цішэй едзеш — далей будзеш». У суботу могуць завязацца вельмі карысныя знаёмствы.


ДЗЕВА. Перад вамі будзе стаяць важны выбар, давядзецца вырашаць сур'ёзныя праблемы. Не варта збіраць крыўды — гэта толькі ўскладніць ваша жыццё. Лепшая тактыка паводзін — спакойна рабіць сваю справу, і старанні будуць абавязкова ацэненыя. Пацярпіце, напал запалу вакол вас паступова будзе слабець. Абапіраючыся на досвед, ідзіце насустрач новым магчымасцям. У канцы тыдня вы зразумееце, наколькі вам дарагі каханы чалавек з усімі недахопамі і слабасцямі. Больш часу правядзіце ўдваіх.


ШАЛІ. Спыніце палёт вашай фантазіі, пакуль яна не аказалася рэальнасцю. На гэтым тыдні супрацьпаказаны спешка і залішняя мітусня. Прытрымліваючыся чакальнай стратэгіі, вы зможаце дабіцца ашаламляльных вынікаў. Калі, вядома, хопіць на гэта цярпення. У выхадныя атрымаеце дарагі падарунак ад блізкага чалавека.


СКАРПІЁН. Панядзелак прынясе рамантычны настрой. Удзяліце асабістаму жыццю больш увагі. І свет будзе каля вашых ног — варта толькі як след гэтага захацець і крыху папрацаваць. Другая палова тыдня нядрэнна падыдзе для перамен, не бойцеся пачаць усё спачатку. У чацвер можаце набыць заслужаную пахвалу і падтрымку начальства.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні спатрэбяцца разважлівасць і стрыманасць. Дадзеныя якасці змогуць хоць неяк змякчыць вашу імпульсіўнасць. У аўторак вынік сітуацыі, якая склалася на працы, будзе залежаць толькі ад вас. Пятніца можа аказацца самым складаным днём тыдня, спраў будзе нямала і ўсе тэрміновыя. Зрэшты, вы справіцеся.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні па магчымасці скараціце аб'ём працы. Залішняя актыўнасць пагражае прывесці да канфліктнай сітуацыі. Перш чым рашуча дзейнічаць, трэба ўсё добра прадумаць. Пастаўцеся з увагай да нюансаў і дробязяў. Пажадана не паказваць блізкім нецярпімасць да іх думак. Вольны час лепш прысвяціць сям'і, дзецям і каханаму.


ВАДАЛІЎ. Тыдзень абяцае быць дастаткова марудлівым і размераным. Задуманыя планы будуць рэалізоўвацца. Усе ранейшыя канфлікты пачнуць паспяхова ўладжвацца. Не прапускайце гэты залаты час, паспрабуйце максімальна выкарыстаць яго для свайго духоўнага і прафесійнага развіцця. У сераду дзелавыя сустрэчы ўвянчаюцца поспехам. Найбольш спрыяльным днём стане чацвер.


РЫБЫ. Поспех запатрабуе вялікіх выдаткаў сіл і часу, але не здавайцеся, калі бачыце перад сабой дакладную мэту. Можаце разлічваць на дапамогу сяброў і блізкіх. Паспрабуйце ісці на разумны кампраміс з дзелавымі партнёрамі і калегамі. Тэмп працы лепш не павялічваць, а, наадварот, зменшыць, калі так вам будзе зручней.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».