Вы тут

Лукашэнка пра санкцыі ў спорце: Справа сёння не ў сімвалах і сцягах


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ў пытанні прымянення абмежаванняў у міжнародным спорце справа нават не ў дзяржаўных сімвалах, хоць і гэта важна, а ў лёсе і жыцці саміх спартсменаў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Пытанне датычылася змененай рыторыкі міжнародных спартыўных арганізацый. Напрыклад, МАК і яго прэзідэнт Томас Бах цяпер кажуць, што нібыта беларускія і расійскія спартсмены могуць удзельнічаць у спаборніцтвах пад нейтральным сцягам, у тым ліку на Алімпіядзе. Але шэраг краін заяўляюць аб намеры байкатаваць у гэтым выпадку такія спаборніцтвы. «Нейтральны сцяг, нейкія яшчэ дадатковыя ўмовы. На ваш погляд, што наогул з гэтага для нас прымальна?» — пацікавіліся ў Аляксандра Лукашэнкі.

«Для нас непрымальна не ўсё. Але, зноў жа, уважліва сачыце: маскі скінутыя. МАК, Бах казалі аб тым, што мы можам. Калі можам — прымайце рашэнне, — сказаў беларускі лідар. — Справа сёння не ў сімвалах, не ў сцягах, не ў гімнах. Гэта важна. Справа ў рабятах, якія прысвяцілі сваё жыццё спорту. Яны ж калечаць лёсы людзей. І Бах — ён жа вялікі спартсмен. Ён што, не разумее, што значыць пазбавіць спартсмена ўдзелу? Прытым ні за што. На роўным месцы. Яны бандыты, яны недзе ваявалі? Яны выходзілі на плошчу і крычалі: „Давай вайну, давай забівай“? Яны ж гэтага не рабілі. Пры чым тут яны (спартсмены. — Заўвага БелТА)?»

«Проста ідзе ціск па ўсіх напрамках. Тэма галоўная — задушыць нас з Расіяй, каб ніколі не паўсталі дзесьці, каб нас не было на гэтай планеце, каб наша цывілізацыя знікла наогул. Гэтаму не бываць!» — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.