Вы тут

Карпенка: Мы робім усё магчымае для абароны выбараў ад знешняга ўмяшання


У Беларусі робіцца ўсё магчымае, каб абараніць выбарчы працэс ад знешняга ўмяшання. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала СТВ старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

У Беларусі ідзе актыўная праца над абноўленай Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі. Не так даўно ўступіў у сілу абноўлены Выбарчы кодэкс. Гэта ўсё стварае сур’ёзную аснову, каб супрацьстаяць спробам умяшання ў нашы ўнутраныя справы пад час электаральных кампаній.

«Я магу сказаць, што мы аналізуем любыя электаральныя кампаніі, якія праходзяць у нашай краіне. У тым ліку і мінулы год назад канстытуцыйны рэферэндум, практыку прымянення юрыдычных нормаў, як усё гэта працуе, узаемадзейнічае. Вядома ж, зыходзячы з гэтага мы карэкціруем Выбарчы кодэкс. Невыпадкова мы ўжо становімся сведкамі таго, што кодэкс падпісаны Кіраўніком дзяржавы. У бліжэйшы час ён уступіць у сілу. Кодэкс прайшоў сур’ёзнае абмеркаванне. Мы бачым ужо пэўныя заслоны ў адпаведнасці з канцэпцыяй, якая ўяўлялася кіраўніку дзяржавы», — адзначыў Ігар Карпенка.

Кіраўнік ЦВК удакладніў, што згодна з абноўленым Выбарчым кодэксам забаронена фінансаванне з-за граніцы палітычных партый. «Прычым не толькі замежнымі арганізацыямі, але ў тым ліку і праз замежныя пасольствы, дыппрадстаўніцтвы, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны. Акрамя гэтага, забароненая любая фінансавая дапамога кандыдатам у дэпутаты і прэзідэнты з-за мяжы. Хоць такая норма, як стварэнне выбарчых фондаў, у нас захавалася. Пэўныя крокі ў гэтым кірунку зробленыя. Але я не выключаю таго, што пасля прыняцця гэтай канцэпцыі будуць прадпрымацца нейкія іншыя крокі, якія забяспечаць выключна наша неад’емнае суверэннае права самастойна праводзіць выбары ў інтарэсах беларускага народа», — дапоўніў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».