Вы тут

Карпенка: Выбары — выключна ўнутраная справа суверэннай дзяржавы


Выбары — выключна ўнутраная справа суверэннай дзяржавы. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала СТБ старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, паведамляе БелТА.


У абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі з’явілася такое паняцце, як электаральны суверэнітэт. Ігар Карпенка патлумачыў, чым выклікана такая неабходнасць.

«Сапраўды, у Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі такі тэрмін з’явіўся як неад’емнае права незалежнай дзяржавы самастойна, без умяшання звонку праводзіць выбары і рэферэндумы. Наогул, трэба сказаць, што ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў асуджаецца і рэзалюцыямі ААН, і знаходзіць сваё адлюстраванне ў Статуце ААН. Выбары — гэта выключна ўнутраная справа суверэннай дзяржавы. І ніхто не мае права ўмешвацца якім-небудзь спосабам у ход іх правядзення», — адзначыў кіраўнік ЦВК.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.