Вы тут

Фестываль творчасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі


Свята «З любоўю ў кожным сэрцы!» аб’яднала супрацоўнікаў Добрушскай цэнтральнай раённай бальніцы, выхаванцаў і іх настаўнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Добрушскага раёна.


Да фестывалю ўдзельнікі падрыхтавалі музычныя нумары, выкарысталі стужкі ў колерах беларускага сцяга і фігуркі галубоў як сімвал міру. Падчас мерапрыемства ўсе разам праспявалі песню «Мы адзінае цэлае!» і абмяняліся падарункамі, зробленымі сваімі рукамі.

Як адзначыла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Добрушскай ЦРБ Аліна Мар’ямава, адміністрацыя медустановы і прафкам бальніцы і раней удзельнічалі ў творчым жыцці аддзялення для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але сёлета медыкі вырашылі арганізаваць вялікае агульнае свята.

— Атмасфера ў зале была насычана выдатным настроем, узаемаразуменнем, падтрымкай, дабрынёй і радасцю. Выхаванцы цэнтра выконвалі асобныя нумары так шчыра і кранальна, што ў гледачоў мімаволі выступалі на вачах слёзы, — падзялілася Аліна Мар’ямава.

Удзельнікі свята ў падарунак ад арганізатараў атрымалі сувеніры — фігурку голуба на далоні.

— Нам вельмі хацелася стаць крыху бліжэй да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Выказаць павагу тым, хто дзякуючы сваім намаганням і падтрымцы настаўнікаў змог раскрыць свае творчыя здольнасці, — падкрэсліла галоўны ўрач Добрушскай цэнтральнай раённай бальніцы Надзея Белаглазава. — Невыпадкова фестываль творчасці быў ініцыяваны ў Год міру і стваральнай працы— у знак нашага адзінства, прыхільнасці да ідэй міру і згоды ў беларускім грамадстве.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота з архіва першаснай прафсаюзнай арганізацыі Добрушскай ЦРБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».