Вы тут

Як зрабіць сучасную беларускую кнігу больш папулярнай, раіліся ў Брэсце


У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся круглы стол «Сучасная беларуская кніга: шляхі развіцця, задачы распаўсюджвання». 


З дакладам пра месца і ролю беларускай літаратуры ў сучасным інфармацыйным грамадстве выступіў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. У дыскусіі ўдзельнічалі спецыялісты абласной бібліятэкі, кіраўнікі гарадскіх і раённых цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм, пісьменнікі.

У ходзе круглага стала абмеркавалі пытанні падтрымкі айчыннага кнігавыдавецтва і папулярызацыі кніг беларускіх аўтараў, пытанні захавання і прасоўвання інфармацыі аб рэгіянальнай гісторыі, культуры, літаратуры. 

Усе публічныя бібліятэкі Брэстчыны актыўна працуюць з мясцовымі аўтарамі і краязнаўцамі, збіраюць інфармацыю пра гісторыю і культуру сваіх гарадоў, мястэчак, вёсак, рэалізуюць шэраг інфармацыйных і сацыякультурных праектаў. Многія з бібліятэк Брэстчыны не раз выходзілі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» у розных намінацыях. Вопытам работы ў гэтым накірунку падзяліліся дырэктар Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Баранавічы Таццяна Рудкоўская і дырэктар Ганцавіцкай раённнай цэнтралізаванай сістэмы Ала Хваль. Яны расказалі аб праектах, якія рэалізуюць бібліятэкі, згадалі, якія формы работы з чытачом практыкуюць, як пашыраюць сваю аўдыторыю, як выкарыстоўваюць інтэрактыўныя тэхналогіі, ладзяць спектаклі, здымаюць відэафільмы. Загадчыца аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі Ірына Жэлянгоўская падзялілася напрацоўкамі сваёй установы па папулярызацыі краязнаўчага рэсурсу. Думкамі, прапановамі, планамі абмяняліся пісьменнікі.

У рамках круглага стала адбылася прэзентацыя выдавецкіх праектаў РВУ «Выдавецкі дом «Звязда». 

Да мерапрыемства таксама была прымеркавана выстава «Пісьменнікі Берасцейшчыны — юбіляры 2023». Аказалася, што бягучы год багаты на такія юбілеі. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.