Вы тут

МЗС КНР: Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай стане стымулам для развіцця двухбаковых адносін


Кітай спадзяецца сумесна з Беларуссю выкарыстоўваць візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі у КНР у якасці спрыяльнай магчымасці для прасоўвання далейшага развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Маа Нін, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Маа Нін выступіла з адпаведнай заявай на чарговай прэс-канферэнцыі, калі яе спыталі пра чаканні кітайскага боку ад дзяржаўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў КНР, які пройдзе з 28 лютага па 2 сакавіка.

Кітай і Беларусь — усепагодныя стратэгічныя партнёры. Як адзначыла Маа Нін, за 31 год з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Беларуссю, узаемны палітычны давер паміж дзвюма краінамі бесперапынна ўмацоўваўся, узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных сферах паглыблялася, а каардынацыя ў міжнародных і рэгіянальных справах з кожным днём рабілася ўсё больш цеснай.

Маа Нін дадала, што ў верасні 2022 года кіраўнікі дзвюх дзяржаў правялі сустрэчу на палях саміта ШАС у Самаркандзе, падчас якой яны намецілі новы план развіцця кітайска-беларускіх адносін.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.