2 сакавіка на пляцоўцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа адбудзецца Фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!». Арганізатары — Коласаўскі музей, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк горада Мінска, кнігарня «Акадэмкніга».
У праграме фестываля — аўтограф-сесіі дзіцячых літаратараў краіны, прэзентацыі іх кніг, цэлы шэраг іншых захапляльных мерапрыемстваў. Будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі. З настольнымі забаўлянкамі пазнаёміць Наталля Галко. Па тэрыторыі сядзібы будзе праведзена вандроўка на тэму «У пушчах Палесся» з удзелам сапраўднага (!) літаратурнага, коласаўскага персанажа — дзеда Талаша, партызана з кнігі «Дрыгва».
Сярод удзельнікаў фестываля «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!» — пісьменнікі Алена Стэльмах, Галіна Пшонік, Аляксей Шаўцоў, Павел Гушчынец, Жанна Міус, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Алесь Карлюкевіч. Яны раскажуць школьнікам пра свае новыя творы, кнігі, якія толькі што пабачылі свет, пра прыдуманых і адкрытых імі героях сваіх мастацкіх твораў. Будзе прэзентаваны і зборнік беларускіх народных казак у апрацоўцы народнага песняра Беларусі Якуба Коласа.
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю: pixabay.com
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.