Калектыў унікальнай медыцынскай установы Гомельшчыны павіншавалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ.
«Адна са старэйшых устаноў аховы здароўя з багатай гісторыяй і шматлікімі заслугамі па праве з’яўляецца гонарам нашай краіны. Дзякуючы сучасным метадам даследавання і лячэння, высокатэхналагічнаму абсталяванню і адданасці прафесіі вы кожны дзень ратуеце чалавечыя жыцці, даяце цвёрдую надзею пацыентам на здаровую і шчаслівую будучыню»: словы віншавання ў адрас калектыву Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ад імя Кіраўніка дзяржавы зачытаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ.
Самую высокую ацэнку медыкам Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі даў старшыня аблвыканкама Іван Крупко і падкрэсліў, што знакамітая медустанова з гонарам выконвае сваё прызначэнне — аказвае экстранную і неадкладную дапамогу, стаіць на варце жыцця і здароўя гамяльчан.
— Няма больш высокай узнагароды, чым шчаслівыя вочы пацыентаў, а за доўгае жыццё ў медыкаў гэтай бальніцы такім пацыентам рахунак ідзе ўжо на мільёны, — зазначыў губернатар.
Па словах кіраўніка рэгіёна, кожны работнік бальніцы варты добрых слоў і самых высокіх узнагарод. Прагучалі шчырыя словы падзякі ў адрас галоўнага ўрача гомельскай медустановы, заслужанага ўрача Беларусі Мікалая Кішко. Ганаровыя граматы і Падзякі ад кіраўніцтва аблвыканкама таксама атрымалі загадчыкі хірургічнага, траўматалагічнага, тэрапеўтычнага, дыягнастычнага аддзяленняў — Марыя Беляніца, Анатоль Біруля, Марына Адзінцова, Дзмітрый Лапіцкі — і галоўная медыцынская сястра бальніцы Наталля Стральцова.
Штогод у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі звяртаюцца да 60 тысяч чалавек. Летась хірургі правялі 8 тысяч аперацый, больш за палову з якіх — эндаскапічна. У мінулым годзе на базе ўстанове аховы здароўя з багатай гісторыяй, у гістарычнай частцы Гомеля быў завершаны маштабны праект па будаўніцтве новага корпуса бальніцы, аснашчанага па самых сучасных патрабаваннях.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота: БелТА
Прадухіліць і дапамагчы.
Лета — спрыяльны час, каб звазіць дзіця на канікулах адпачыць.
Тут спяваюць на «жаўруковай мове».