Вы тут

Стаўка рэфінансавання зніжана да 11 працэнтаў гадавых


З 1 сакавіка стаўка рэфінансавання зніжана з 11,5 працэнта да 11 працэнтаў гадавых. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы, паведамілі БелТА ў Нацбанку.


Таксама стаўка па крэдыце авернайт зніжаецца з 12,5 працэнта да 12 працэнтаў гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 10,5 працэнта да 10 працэнтаў гадавых.

«Інфляцыйныя працэсы, як і чакалася, прадаўжаюць запавольвацца. Гадавая інфляцыя ў студзені 2023 года знізілася да 12 працэнтаў з 12,8 працэнта ў снежні 2022 года. Трэндавая інфляцыя ўпала да 9,2 працэнта з 10,2 працэнта адпаведна. Тэмпы прыросту спажывецкіх цэн у апошнія месяцы складваюцца на нізкіх узроўнях. Гэта садзейнічае далейшаму запаволенню гадавой інфляцыі, якая, паводле ацэнак, знізіцца да адназначных значэнняў ужо да канца І квартала 2023 года», — расказалі ў банку.

Наступныя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацыянальны банк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.