Вы тут

З увагай да дзіцячай літаратуры


«Школьная бібліятэка класікі» — так называецца адзін з новых кніжных праектаў Выдавецкага дома «Звязда», тэматычная прастора якога фарміруецца ў супольным абмеркаванні выдавецтва і Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Серыя складаецца з грунтоўных зборнікаў, у якія ў першую чаргу ўключаюцца творы, што вывучаюца ў межах школьнай праграмы агульнаадукацыйнай школы, а таксама рэкамендуюцца для знаёмства вучням у фармаце пазакласнага чытання.

Літаральна днямі ў друкарню здадзены чарговы том «Школьнай бібліятэкі класікі» — зборнік, дзе знайшлося месца паэтычным і празаічным здабыткам як класікаў, так і сучаснікаў. Кнігу-квэст Кацярыны ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВОЙ «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» дапаўняе аповесць Янкі МАЎРА «У краіне райскай птушкі». Пад адной вокладкай — і апавяданні Васіля ВІТКІ «Трывога ў Ельнічах», Івана ПТАШНІКАВА «Арчыбал», апавяданні народнага песняра Беларусі Якуба КОЛАСА са славутых «Казак жыцця». А яшчэ — надзвычай захапляльная казка Генадзя АЎЛАСЕНКІ «Чаму Дукоры такую назву маюць», якая ўпершыню пабачыла свет у аўтарскім зборніку «Таямніцы назваў», і паэма Святланы БЫКАВАЙ «Легенда Заслаўя».

— Прыярытэты ў кнігавыданні сёння, несумненна, — за дзіцячай літаратурай, — разважае загадчык кніжнай групы Выдавецкага дома «Звязда» Наталля ШЧАРБАКОВА. — Захавае юны чытач цікаўнасць да прыгожага пісьменства, да друкаванай кнігі — значыць, з яго вырасце адукаваны, дзеяздольны, удумлівы грамадзянін нашай краіны, які будзе сапраўдным патрыётам роднай Беларусі. Дарэчы, у планах нашага выдавецтва — выданне новых кніг Паўла ГУШЫНЦА, Галіны ПШОНІК, Генадзя АЎЛАСЕНКІ, Ягора КОНЕВА, Таццяны ДЗЕМІДОВІЧ, Алены СТЭЛЬМАХ, Аляксея ШАЎЦОВА, Міхаіла ДЗЕРАВЯНКІ... Гатовая называць вельмі шмат імёнаў тых празаікаў, паэтаў, якія згрупаваліся вакол нашага выдавецтва. Дарэчы, яны — частыя госці ў школьных і гарадскіх, раённых бібліятэках. А таксама — у бібліятэках аграгарадкоў і нават у дзіцячых садках.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.