Вы тут

Актывы банкаў Кітая склалі амаль 380 трыльёнаў юаняў


Банкаўскія фінансавыя ўстановы Кітая зафіксавалі летась устойлівы рост актываў. Аб гэтым сведчаць звесткі Камітэта па кантролі і кіраванні банкаўскай і страхавой дзейнасцю Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных, актывы гэтых устаноў у нацыянальнай і замежнай валюце на канец мінулага года склалі 379,4 трыльёна юаняў (каля 55 трлн. долараў), што на 10 працэнтаў больш, чым годам раней.

У прыватнасці, на долю буйных камерцыйных банкаў прыпала 41,2 працэнта ад агульнага аб’ёму актываў, а на долю акцыянерных камерцыйных банкаў — 17,5 працэнта. У мінулым годзе кітайскія камерцыйныя банкі атрымалі сукупны чысты прыбытак у памеры 2,3 трыльёна юаняў, што на 5,4 працэнта больш у гадавым вылічэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».