Вы тут

Чаму вымярзаюць дрэвы, нават калі зіма цёплая


Калі ўзімку трашчаць суровыя маразы, а снегу няма, садоўнік разумее, што да вясны пладовы сад наўрад ці захаваецца без страт. Але дрэвы могуць пацярпець і ў звычайную, а часам нават і ў мяккую зіму. І гэтаму ёсць некалькі прычын.


1. Неспрыяльныя ўмовы падчас вегетацыі

Напрыклад, лета было халодным, дажджлівым, фотасінтэз праходзіў слаба, дрэвы часта хварэлі, падвяргаліся нападзення шкоднікаў, што прывяло да заўчаснага ападання лісця, расліны не паспелі назапасіць дастаткова пажыўных рэчываў. У выніку ўсё гэта выклікала падмярзанне пладовых, нават калі зіма і не была суровай.

Што рабіць?

У прахалоднае «мокрае» лета абавязкова плануйце ахоўныя апрацоўкі фунгіцыдамі (напрыклад, «Фундазолам» або біяпрэпаратам «Фітаспарын»), а таксама інсектыцыдамі («Актара» або «Фітаверм») — 1-2 разы на месяц, строга прытрымліваючыся інструкцыі. Апошняя апрацоўка пестыцыдамі — не пазней за 20 дзён да збору ўраджаю. Правядзіце таксама пару пазакаранёвых падкормак увесну і ў першай палове лета растворам комплекснага мінеральнага ўгнаення з мікраэлементамі.

2. Ледзяны дождж

Мала таго, што ледзяная скарынка на парастках часта становіцца прычынай розных траўмаў (драпін, прарываў, расціскання кары). Яна да таго ж адыгрывае ролю павелічальнага шкла, праз якое праходзяць прамяні сонца і награваюць кару, — усё гэта ў канчатковым выніку прыводзіць да падмярзання.

Што рабіць?

Зразумець, наколькі моцна падмерзла расліна, можна па колеры кары і драўніны, зрабіўшы ў канцы зімы — пачатку вясны зрэз на шматгадовых галінах з ніжняй часткі кроны: чым цямнейшая кара на зрэзе, тым мацней пацярпела дрэва. У залежнасці ад «дыягназу» неабходна спланаваць догляд за раслінай (або прыйдзецца яе карчаваць).

3. Адсутнасць восеньскага догляду

Ёсць пералік абавязковых работ, якія ў разы павышаюць шанцы дрэў на паспяховую зімоўку.

  • Па-першае, падкарміць сад (у канцы верасня — пачатку кастрычніка), выключыўшы азот (ён можа актывізаваць роставыя працэсы і расліна не падрыхтуецца да зімы). А вось фосфарныя і калійныя ўгнаенні пойдуць раслінам на карысць.
  • Па-другое, у кастрычніку абавязковы вільгацезарадкавы паліў, які дазволіць зберагчы карані ад падмярзання.
  • Па-трэцяе, апрацоўка ў канцы лістапада мачавінай (600 г на 10 л), каб істотна знізіць інфекцыйны фон у садзе. І, па-чацвёртае, пабелка штамбаў і шкілетных сукоў усіх без выключэння дрэў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.