Вы тут

Ракам — упэўненасці ў сваіх сілах, а Рыбам — грошы. Гараскоп на сакавік 2023


Гараскоп на сакавік 2023.


Фота: БелТА.

Авен

Прадстаўнікі гэтага знака будуць асабліва востра адчуваць чужы боль і чужыя беды. Магчыма, з’явіцца жаданне больш дапамагаць навакольным ці заняцца дабрачыннасцю. Рэкамендуецца пазбягаць канфліктаў, асабліва калі яны справакаваны вашымі нядобразычліўцамі. У працы або навучанні давядзецца прыкласці намаганні. Фінансавыя справы ў сакавіку палепшацца. У адзінокіх з’явіцца магчымасць наладзіць асабістае жыццё.

Цялец

Чакаецца шмат прыемных камунікацый з навакольнымі. Будзеце вясёлымі, дасціпнымі і таварыскімі суразмоўцамі, што дапаможа палепшыць ваш бізнэс ці справы на працы. Таксама ў сакавіку Цяльцоў чакаюць новыя рамантычныя пачуцці. У фінансавым плане рэкамендуецца не пускаць грошы на вецер. Памятайце, што ваш поспех, як у асабістым жыцці, так і ў працы, залежыць ад умення знаходзіць кампрамісы.

Блізняты

З лёгкасцю зможаце брацца за самыя складаныя праекты і ніякія перашкоды не стануць на шляху. Будзеце актыўна будаваць кар’еру. Калі з’явіцца жаданне змяніць род дзейнасці або месца працы, то сакавік стане прыдатным месяцам для перамен. Акрамя таго, пачатак вясны — ідэальны час для навучання або адкрыцця ўласнага бізнесу. У асабістым жыцці рэкамендуецца не прымаць спешных рашэнняў пад уплывам негатыўных эмоцый.

Рак

Будзеце ўпэўнены ў сваіх сілах, што станоўча адаб’ецца амаль на ўсіх сферах жыцця. Аднак трэба пазбягаць канфліктаў з кіраўніцтвам, калі не хочаце пагоршыць сваё становішча на працы. Таксама не рэкамендуецца даваць грошай у пазыку і здзяйсняць буйныя фінансавыя аперацыі. У другой палове месяца вас чакаюць поспехі ў кар’еры. Сакавік — выдатны месяц для заключэння шлюбу.

Леў

Поспехі будуць залежаць ад таго, наколькі хутка і дакладна вы будзеце рэагаваць на новыя выклікі. Рэкамендуецца ў гэтым месяцы засяродзіцца на адной справе. Не спяшайцеся апускаць рукі, калі нешта не выходзіць. Адкладзіце працу і вазьміцеся за яе пазней з новымі сіламі. Адзінокіх прадстаўнікоў знака чакае новае знаёмства, а ўжо закаханых — падарожжы і рамантыка.

Дзева

Зможаце завяршыць адкладзеныя справы. Будзеце адкрытыя да дыялогу, што станоўча адаб’ецца на працы і асабістым жыцці. Гараскоп кажа, што Дзевы ў сакавіку будуць больш засяроджаныя на тым, што адбываецца ў іх дома ці ў сям’і. Аднак гэта не перашкодзіць дабіцца новых фінансавых поспехаў у кар’еры, бо чакаецца павелічэнне даходу. Пры гэтым рэкамендуецца з пачаткам вясны знайсці новае хобі. Гэта дапаможа здымаць напругу і падтрымліваць здароўе.

Шалі

Рэкамендуецца больш увагі надаваць рабоце, праяўляючы прафесійныя якасці. Паспрабуйце ўпарадкаваць свае справы ў пачатку вясны. Асаблівую ўвагу давядзецца надаць асабістаму жыццю. Чакаюцца важныя падзеі, звязаныя з вашай другой палоўкай ці блізкімі сябрамі. Таксама ўдалымі будуць фінансавыя здзелкі.

Скарпіён

Сакавік абяцае быць напоўнены пазітывам, рамантыкай і аптымізмам. Выдатны перыяд для прагулак, наведвання кавярняў, тэатраў, заняткаў спортам. Захочацца праявіць сябе ў розных галінах. Частку часу давядзецца надаць патрэбам блізкіх або дзяцей. Магчыма папаўненне ў сям’і. У рабоце чакаецца стабільнасць. У асабістым жыцці захочацца праводзіць больш часу з каханым чалавекам. Асабліва складана давядзецца тым прадстаўнікам знака, якія знаходзяцца ў адносінах на адлегласці.

Стралец

Прыйдзецца вырашаць пытанні, звязаныя з домам і сям’ёй. Дзякуючы падтрымцы блізкіх ці бацькоў зможаце паспяхова завяршыць нейкую справу, таму не бойцеся звяртацца за дапамогай. Рэкамендуецца надаць час забавам і любімым хобі. Старайцеся наведваць новыя месцы — ёсць высокая верагоднасць падчас адпачынку сустрэць каханне. Фінансавае становішча абяцае быць стабільным.

Казярог

Месяц будзе багатым на розныя падзеі. Хтосьці можа змяніць род дзейнасці, хтосьці — уступіць у таемны раман, а хтосьці — ажыццявіць удалыя фінансавыя аперацыі. Новыя знаёмствы і магчымасці сапраўды будуць. Галоўнае — прымаць правільныя рашэнні і праводзіць час з людзьмі, якія вас сапраўды радуюць. Таксама сакавік — спрыяльны месяц для адпачынку.

Вадаліў

Варта задумацца аб тым, наколькі вы задаволены сваім фінансавым становішчам. Магчыма, час мяняць месца працы або шукаць новыя спосабы заробку. Зможаце больш часу надаць зносінам са сваякамі і сябрамі. Тыя, хто ўжо знаходзіцца ў адносінах, змогуць дадаць яркія фарбы ў асабістае жыццё. Адзінокім прадстаўнікам знака рэкамендуецца прыгледзецца да блізкага круга. Магчыма, ваша другая палоўка зусім побач.

Рыбы

Месяц удалы ў фінансавым плане. З’явяцца новыя крыніцы даходаў. У сферы камунікацый і адносін вы будзеце купацца ў промнях кахання і разумення. Стан здароўя будзе стабільны. Пачатак вясны падыходзіць для заняткаў спортам і забаў. Не бойцеся цешыць сябе і надаваць больш часу хобі ці працэдурам прыгажосці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?