Вы тут

«Цэнавае рэгуляванне на спажывецкім рынку Беларусі будзе дзейнічаць доўга»


Цэнавае рэгуляванне на спажывецкім рынку Беларусі будзе дзейнічаць яшчэ доўга. Пра гэта заявіў падчас пасяджэння аб’яднанага клуба дырэктараў «Цэнаразвіцця» першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец, перадае БелТА.


Фота: pixabay.com

«Цэнавае рэгуляванне на спажывецкім рынку Беларусі будзе дзейнічаць яшчэ доўга. Не варта разлічваць, што яго адменяць праз пару месяцаў. Пастанова 713 „Аб сістэме рэгулявання цэн“ прымалася як доўгайграючы інструмент справядлівага цэнаўтварэння і рашэння задачы аб празрыстасці кантролю над цэнамі», — падкрэсліў Іван Вежнавец.

Гаворачы аб дзеянні дадзенага дакумента, ён адзначыў, што станоўчыя вынікі з’явіліся ўжо ў першыя месяцы пасля ўвядзення рэгулявання.

«Мы атрымалі зніжэнне цэн, і гэта быў не сезонны фактар. Пры гэтым мы разумелі і ацэньвалі ўсе рызыкі. У сувязі з гэтым і занялі гнуткую пазіцыю з пункту гледжання карэкціроўкі пастановы ў пэўныя перыяды», — сказаў першы намеснік міністра.

Паводле яго слоў, збіраць прапановы па карэкціроўцы 713-й пастановы МАРГ пачаў амаль адразу пасля яе першай змены. Гэта было зроблена, каб вырашыць асноўныя праблемы, якія стаяць перад бізнесам, насычэннем рынку і эканомікай прадпрыемстваў. «Апошняя карэкціроўка была прынятая ў пачатку лютага і, на наш погляд, яна зняла ключавыя праблемы, якія былі ў суб’ектаў гандлю, імпарцёраў і вытворцаў», — дадаў Іван Вежнавец.

Ён таксама нагадаў аб даручэнні стварыць экспертны савет, які будзе аналізаваць бягучую сітуацыю на рынку.

«Цяпер мы фарміруем гэты савет і, спадзяюся, цягам тыдня падпішам адпаведны дакумент. У рамках савета будзем працягваць працу па карэкціроўцы пастановы, але ўжо ў пастаянным рэжыме. Плануем абапірацца на тыя праблемы, якія стаяць перад прадпрыемствамі ў канкрэтны момант часу, а таксама знаходзіць шляхі іх вырашэння. Акрамя таго, будзем арыентавацца на справядлівае цэнаўтварэнне, выкананне параметру інфляцыі і пагаршэнне фінансавага стану прадпрыемстваў», — падсумаваў першы намеснік міністра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».