Вы тут

Агляды часопісаў-2023: «Полымя». Лютаўскі нумар... Холадна гнязду


Варта заўважыць, што ў выданні літаральна на ўсіх старонках прысутнічаюць і густ, і культура рэдакцыйнага калектыва, які рыхтуе нумар. Вось, напрыклад, другая старонка вокладкі... І верш, і фотаздымак ствараюць настрой, нагадваюць пра літаратара-юбіляра. У лютым — размова пра перадрук верша Нэлі ТУЛУПАВАЙ (1938 — 2001), яркай, адметнай беларускай паэтэсы. «Птушка паляцела — / Холадна гнязду./ Лесам безгалосым/ Моўчкі я іду./ Выраю не выдам./ Вырак перасню. / Выдых, быццам дзіда,/ Раніць цішыню...» Паэтычныя радкі ілюструе фотаздымак Веранікі КЛІМАШЭВІЧ. 


У раздзеле «Паэзія і проза» — вершы Казіміра КАМЕЙШЫ (падборка носіць назву «Сваю пчалу здалёк пазнаю»), заканчэнне аповесці Віктара КАЗЬКО «Высакосны год», вершы Міхася ПАЗНЯКОВА, аб’яднаныя ў агульную падборку пад назвай «Час не ідзе, ён адыходзіць...», два апавяданні Віктара ГАРДЗЕЯ («Стары нямецкі дот пад навальніцай» і «Каньяк на брудэршафт»), цыкл паэтычных адкрццяў Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА «Лекі для душы», апавяданне Наталлі КАНСТАНЦІНАВАЙ «Змоўклае піяніна», паэтычная падборка Міхася КУРЫЛЫ «Шчаслівы я, што нарадзіўся тут...»

У «Навуковых публікацыях» — артыкул кандыдата філалагічных навук Пятра ЖАЎНЯРОВІЧА «Роля часопіса „Узвышша“ ў станаўленні беларускага рэдагавання канца 1990-х гг.» Да 130-годдзя класіка беларускай літаратуры Максіма ГАРЭЦКАГа змешчаны артыкул доктара гістарычных навук Эмануіла ІОФЕ «Яго называлі ўнікальным беларускім пісьменнікам». 

У восень 1987 года нас вяртаюць «Дзённікі. Дрэва жыцця» Вячаслава АДАМЧЫКА. Працытуем кавалак запісу аднаго дня: «... Дома натрапіў на пісьмы Шолахава да Лявіцкай. Да „Ціхага Дону“ трэба было прыкласці не толькі вялікі талент, але і грамадзянскую мужнасць, адкрытасць і смеласць. Трэба было пісаць, дапісаць „Ціхі Дон“ насуперак, наперакор, на злосць „стараниям всячески повредить“. І напісаць так, як задумалася...» 

Завяршаюць нумар традыцыйныя раздзелы — «Краязнаўства» і «Кнігарня». 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.