Вы тут

Ахова здароўя не расходны артыкул бюджэту, а аснова бяспекі краіны


Ахова здароўя не расходны артыкул бюджэту, а аснова бяспекі і ўстойлівасці любой дзяржавы. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на саміце Кантактнай групы Руху недалучэння па рэагаванні на COVID-19, які праходзіць у Азербайджане, паведамляе БелТА.


«У Беларусі не ўводзіўся татальны каранцін, разам з тым усе неабходныя проціэпідэмічныя мерапрыемствы і меры, рэкамендаваныя СААЗ, выконваліся і выконваюцца. З першых дзён былі прыняты і пастаянна абнаўляліся метадычныя рэкамендацыі па лячэнні новай каранавіруснай інфекцыі, быў створаны савет нацыянальных экспертаў для кансультавання спецыялістаў у рэгіёнах. Былі загадзя распрацаваны планы рэагавання на розныя сцэнарыі развіцця сітуацыі. Пад кожны сцэнарый распрацавана сістэма рэсурснага забеспячэння, уключаючы кадры, фінансы, медыцынскае абсталяванне, лекавае забеспячэнне і ложкавы фонд», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, у барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі Беларусь змагла эфектыўна задзейнічаць патэнцыял сістэмы аховы здароўя, якая захавала разгорнутую шпітальную сетку. «Сёння ў кожным нават самым маленькім раёне краіны функцыянуе інфекцыйнае аддзяленне або невялікая інфекцыйная бальніца. Таксама мы захавалі дзейсную структуру санітарна-эпідэміялагічнай службы», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

На пераадоленне пандэміі і яе наступстваў толькі ў сферы аховы здароўя было расходавана больш як $2 млрд з дзяржаўных рэзерваў.

Сёння ў краіне распрацавана ўласная вакцына супраць каранавіруснай інфекцыі. Прадаўжаецца будаўніцтва медыцынскіх аб’ектаў, структура якіх дасць магчымасць дадаткова разгарнуць паўнацэнныя інфекцыйныя ложкі ў выпадку неабходнасці.

«Галоўны ўрок пандэміі, які можна вынесці нават без дэталёвага аналізу і які відавочны для многіх: ахова здароўя — не проста расходны артыкул бюджэту, а аснова бяспекі і ўстойлівасці любой дзяржавы», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».