Дзесяць зваротаў прыняў падчас «прамой лініі» памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ.
Сярод тых, хто звярнуўся па дапамогу, была жыхарка Гомеля, якую непакоіць перыядычнае падтапленне падвала ў шматкватэрным доме, дзе яна жыве. Жыллё, пабудаванае ў 1964 годзе, капітальна адрамантавалі яго амаль пяць гадоў таму. Нягледзячы на гэта, па словах заяўніцы, у падвале дома перыядычна стаіць вада. У самой кватэры чутны незразумелы стук у батарэях. За мінулы год па гэтым адрасе было 29 выклікаў са скаргамі.
— Важна, каб нашу сістэму абследавалі спецыялісты. Я ў гэтым доме жыву 55 гадоў, і ніколі раней такога не было, — звярнулася гамяльчанка.
Кампетэнтную ацэнку стану сетак у доме дадуць адказныя службы.
Свой зварот памочніку Прэзідэнта — інспектару па Гомельскай вобласці Сяргею Барташу агучыла таксама жыхарка вёскі Галавінцы Гомельскага раёна. Жанчына папрасіла звярнуць увагу на стан дарожнага пакрыцця на вуліцах населенага пункта.
— Не можам ні праехаць, ні прайсці, — апісала абстаноўку заяўніца.
Як запэўніў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці, выканаць грэйдзіраванне дарожнага пакрыцця службы змогуць толькі з надыходам адпаведных умоў надвор’я.
Між тым жанчына ад імя жыхароў вёскі агучыла і яшчэ адно набалелае пытанне, якое тычыцца ўжо водазабеспячэння.
— Некалькі гадоў таму на правядзенне водаправода былі выдзелены грошы, але яны былі пераразмеркаваны. Цяпер жа нам прапануюць стварыць кааператыў і скласціся па 5 тысяч рублёў. Мы ж не можам плаціць такія грошы, а наша вада прыдатная толькі для паліву, — запэўніла заяўніца.
Гэты зварот у хуткім часе будзе дэталёва вывучаны.
Падчас прамой лініі памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці былі агучаныя яшчэ некалькі зваротаў, якія тычыліся неналежнага стану дарог і падтаплення дачнага ўчастку.
Фармат прамых ліній заўсёды запатрабаваны, звярнуў увагу Сяргей Барташ:
— Сёння было шмат зваротаў, якія прайшлі не адну інстанцыю. Для людзей важна пераканацца, што рашэнні па іх пытаннях прыняты правільна. І мы заўсёды імкнёмся ісці насустрач, дадаткова разгледзім кожную сітуацыю, — пракаментаваў пытанні, якія паступілі на прамую лінію памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.