Вы тут

Напярэдадні Дня міліцыі Кубракоў сустрэўся з вышэйшым афіцэрскім складам органаў унутраных спраў


Напярэдадні Дня міліцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі  Іван Кубракоў сустрэўся з вышэйшым афіцэрскім складам органаў унутраных спраў.


На пляцоўцы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі віртуозна іграў духавы аркестр Галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, была размешчана выстава рэтра і сучаснай тэхнікі. 

Каля ўваходу ў бібліятэку гасцей сустракалі вайскоўцы роты ганаровай варты ўнутраных войскаў, унутры-курсанты Акадэміі МУС у форме мінулых гадоў.

Увагу ўдзельнікаў мерапрыемства прыцягнулі выставы ўзбраення, фатаграфіі «Погляд у мінулае», выстава-прэзентацыя выдання пра Міністраў унутраных спраў Беларусі, прэзентацыя альбома «Навучанне маладому пакаленню».

Кіраўніцтва МУС Рэспублікі Беларусь арганізавала ўрачысты прыём генералітэту беларускай міліцыі, на якім за круглым сталом сустрэліся вышэйшыя афіцэры, якія праходзяць службу ў органах унутраных спраў, і ветэраны.

Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана напісаць на спецыяльна аформленых лістах свае пажаданні маладому пакаленню, якія ўвойдуць у выданне «Кніга пажаданняў вышэйшага начальніцкага складу органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь». 

— Хачу павіншаваць усіх маіх калег з надыходзячым святам, пажадаць усім самага галоўнага — гэта здароўя, мірнага неба, і вядома ж, каб усе супрацоўнікі вярталіся дадому жывымі і здаровымі. Пажадаць ім прафесійнага поспеху, поспехаў, і як кажуць маладыя міліцыянеры, — дзесьці трошкі аператыўнай халявы.

Усяго самага найлепшага родным і блізкім супрацоўнікаў, бо часам ім даводзіцца нават цяжэй, чым міліцыянерам. Нізкі паклон жонкам і мамам, дзякуй ім за цярпенне і падтрымку, — у заключэнні сустрэчы сказаў Іван Кубракоў

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?