Вы тут

«Мінск 100 гадоў таму». Аб станаўленні сталіцы раскажуць на лекторыі ў гарадской ратушы


Лекторый «Мінск 100 гадоў таму», прымеркаваны да першага пісьмовага згадвання горада 3 сакавіка 1067 года ў «Аповесці мінулых гадоў», пройдзе 3 сакавіка ў Мінскай гарадской ратушы, паведамілі ў Музеі гісторыі горада Мінска.


Фота: БелТА.

Лекторый прысвечаны Мінску 1920-х гг. і тым падзеям, якія прадвызначылі далейшы лёс горада. Сто гадоў — не такі вялікі тэрмін для гісторыі, аднак для горада, які ўвесь час мяняецца, кожнае дзесяцігоддзе адметнае.

У пачатку 1920-х гг. Мінск быў маладой сталіцай, якая перажыла бурныя гады рэвалюцый і Першую сусветную вайну. Урад савецкай Беларусі пачаў задумвацца над ператварэннем былога губернскага горада ў сучасную пралетарскую сталіцу. Змянялася знешняе аблічча Мінска — разам з маскоўскімі і ленінградскімі архітэктарамі ў горад прыйшоў канструктывізм. Мінск ператвараўся ў цэнтр эканамічнага і культурнага жыцця краіны — адкрыты Беларускі дзяражаўны ўніверсітэт, заснавана Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Інстытут беларускай культуры рэарганізаваны ў Акадэмію навук. У 1924 г. у горадзе працавала 29 заводаў. У 1929 г. на лінію выйшлі першыя мінскія трамваі. Згодна з перапісам насельніцтва ў 1926 г. у горадзе пражывала 128 тысяч чалавек.

Лектары раскажуць пра станаўленне сталіцы і звязаныя з гэтым змены ў знешнім абліччы горада, а таксама сацыяльныя праблемы грамадства, гарадскую тапаніміку. Запрашаем далучыцца да мерапрыемства і паглыбіцца ў гарадскую гісторыю стогадовай даўніны.

Выступяць доктар гістарычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Гужалоўскі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Зелянкоў, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Траццяк.

Пачатак мерапрыемства ў 18.00. Уваходны білет — 3 руб.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.