Вы тут

Качанава: Мы адчуваем падтрымку турэцкага народа


Старшыня Савета Рэспублікі і пасол Турцыі ў Беларусі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння.


Найперш спікер верхняй палаты парламента выказала словы спачування ўсяму турэцкаму народу, асабіста паслу, прэзідэнту краіны ў сувязі з той страшнай трагедыяй, якая адбылася ў Турцыі. «Паверце, Беларусь спачувае і суперажывае, — заўважыла Наталля Качанава. — Мы ўсе гэтыя дні жылі гэтай трагедыяй». 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адным з першых накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Эрдагану і адразу ж даў даручэнне па аказанні ўсялякага садзейнічання ў ліквідацыі наступстваў землятрусу. Нашы супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях удзельнічалі ў выратаванні людзей, ім удалося выратаваць шэсць чалавек. «Мы пастараліся аказаць пасільную дапамогу турэцкаму народу, але самае галоўнае, вы павінны ведаць, што беларускі народ — вельмі міралюбівы, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. — Мы заўсёды суперажываем тым трагедыям, якія адбываюцца ў свеце, бо разумеем, наколькі гэта страшна, калі гінуць людзі».

Як заўважыла Наталля Качанава, цяпер цяжкі перыяд у жыцці турэцкага народа, краіны ў цэлым. Беларусь гатова падтрымліваць і дапамагаць. Па словах спікера, беларускі бок гатовы аказаць садзейнічанне па розных пытаннях.

«Паміж Беларуссю і Турцыяй устанавіліся добрыя, цёплыя адносіны, — звярнула ўвагу спікер верхняй палаты парламента. — І тыя добрыя адносіны, якія склаліся паміж кіраўнікамі нашых краін, прэзідэнтамі Беларусі і Турцыі, — гэта, вядома, дарагога каштуе. У сучасным свеце мы адчуваем падтрымку турэцкага народа, Турцыі ў адносінах да нашай краіны. І мы вам за гэта ўдзячныя».

Акрамя таго, Наталля Качанава адзначыла, што вельмі добрыя адносіны склаліся і паміж парламентарыямі, працуюць групы дружбы. Карыстаючыся выпадкам, Старшыня Савета Рэспублікі выказаць удзячнасць турэцкім парламентарыям за падтрымку Беларусі на міжнародных пляцоўках. «Для нас гэта вельмі важна, — падкрэсліла спікер. — Вядома, мы будзем развіваць, як і раней, супрацоўніцтва абсалютна па ўсіх напрамках. Мы ўдзячныя за тое, што ў гэтых няпростых умовах для Беларусі, калі беспрэцэдэнтны санкцыйны націск аказваецца на нас, вы падставілі плячо, і мы сёння многія лагістычныя ланцужкі выбудоўваем праз вашу краіну».

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафа Азджан адзначыў, што паміж нашымі краінамі існуюць наладжаныя, вельмі шчырыя сяброўскія адносіны, у аснове якіх — узаемапавага і ўзаемаразуменне. «Безумоўна, у жыцці бываюць і светлыя, і цёмныя дні, але і гэтыя цёмныя часы мы здольныя перажыць, калі ў нас паразуменне і салідарнасць», — перакананы пасол. 

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.