Вы тут

У Парыжы з 2 сакавіка працуе выстава твораў Барыса Заборава


Барыс Забораў нарадзіўся ў Мінску і жыў тут да 1979 года, пакуль не пераехаў у Францыю. З Galerie Vallois (галерэяй Валуа) ён супрацоўнічаў шмат гадоў: першая выстава Заборава прайшла тут у 2002 годзе. Барыс Забораў шмат выстаўляўся ў самых розных краінах свету, сапраўды стаў адным з пазнавальных сучасных мастакоў. І пры гэтым ён заўсёды расказваў, адкуль паходзіць, каму і чаму абавязаны сваім майстэрствам.


Падчас вялікай выставы ў Мінску ў 2010-м ён падараваў твор Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь. Яго працы ёсць і ў іншых калекцыях у нашай краіне.

Сёлета з 2 сакавіка па 1 красавіка Galerie Vallois прадстаўляе збор бронзавых скульптур, карцін і малюнкаў мастака, якія створаны ў перыяд з 1995-га па 2010-я. Упершыню выстаўляецца апошняя карціна Барыса Заборава «Прысвячэнне Фларэнцыі». Ён вельмі любіў гэты горад, натхняўся ім, а ў калекцыі славутай галерэі Уфіцы ёсць яго твор «Мастак і яго мадэль».

У працах мастака адлюстраваны стан чалавека ў часе, дзе былі пакуты, смерць, разбурэнне. Усё тое, што ён павёз з сабой у эміграцыю, там спрабаваў захаваць у сваіх карцінах.

Хто наведае выставу, зразумее, чым адметны Барыс Забораў як мастак. Ён імкнуўся падкрэсліць чалавечасць чалавека — вельмі крохкай істоты, якую лёгка знішчыць разам з тым, што было ёй напрацавана. Менавіта таму Забораў вельмі шанаваў кнігу як скарбонку ведаў, нават прысвяціў ёй скульптуру. Мастак лічыў культуру адзіным апраўданнем нашага існавання на Зямлі.

Падчас жыцця ў Беларусі ён працаваў як мастак-графік, афармляў кнігі айчынных класікаў. І нават сам напісаў кнігу «Тое, што нельга забыць». Яе збіраюцца выдаць у Францыі ў перакладзе на французскую, паведамляе Каміла Блок ад імя арганізатараў выставы Барыса Заборава.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».