Рух недалучэння набыў магутны голас дзякуючы Азербайджану. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, адказваючы на пытанні азербайджанскіх журналістаў пасля саміту кантактнай групы Руху недалучэння па рэагаванні на COVID-19, які прайшоў у Азербайджане, паведамляе БелТА.
«У перыяд старшынства Азербайджана ў Руху недалучэння парламенцкае, маладзёжнае і іншыя напрамкі здабылі канкрэтныя абрысы для далейшай працы і прасоўвання ў сусветным парадку інтарэсаў усіх членаў руху», — адзначыў Ігар Петрышэнка.
Па словах віцэ-прэм’ера, гэта ў поўнай меры карэлюецца з ініцыятывай Прэзідэнта Беларусі, вядомай як «Хельсінкі-2», аб неабходнасці правядзення шырокага міжнароднага дыялогу па бяспецы. «Гэта неабходна для таго, каб архітэктура міжнароднай бяспекі была ўмацавана, а таксама каб тыя інстытуты, якія былі сфарміраваны ў рамках ААН і іншых субрэгіянальных міжнародных структур, мелі больш эфектыўны элемент уздзеяння для недапушчэння канфліктных сітуацый у сусветным маштабе. А калі яны дзесьці адбыліся, то павінны прымацца ўсе неабходныя прававыя меры ў адпаведнасці і са Статутам ААН, і з рашэннем Савета бяспекі, каб гэтыя рэгіянальныя канфлікты купіраваць. Людзі не павінны пакутаваць ад таго, што палітыкі не могуць дамовіцца аб міры і згодзе», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра.
Прэв’ю: БелТА
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.